2024/2025 навучальны год

У 2024/2025 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях. Першая чвэрць стартуе 2 верасня і працягнецца па 26 кастрычніка, другая чвэрць пачнецца з 4 лістапада і скончыцца 24 снежня, трэцяя чвэрць працягнецца з 8 студзеня па 22 сакавіка 2025 года, чацвёртая - з 1 красавіка па 31 мая 2025 года.

Восеньскія канікулы пачнуцца з 27 кастрычніка і працягнуцца 8 дзён. На зімовых дзеці будуць адпачываць 14 дзён, стартуюць яны з 25 снежня. Вясновыя канікулы  працягнуцца 8 дзён, вольныя дзеці будуць з 23 па 30 сакавіка 2025 года. Улетку школьнікі будуць адпачываць 3 месяцы - з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2025 года, а навучэнцы, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі - з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2025 года ўключна.

Для навучэнцаў 1-2-х класаў (3 - х класаў, для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці будуць арганізаваны дадатковыя зімовыя канікулы з 17 па 23 лютага 2025 года.

Аб прыёме ў 1 клас 2024/2025 навучальнага года >>>

Дзелавы стыль адзення >>>

Пералік асноўных тавараў (мінімальны набор), рэкамендуемых для набыцця законнымі прадстаўнікамі (бацькамі) навучэнцаў I-XI класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі >>>

Правілы педагагічных работнікаў >>>

Дзённікі навучэнцаў >>>

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб тым, што ў 2023/2024 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе ў адпаведнасці з тыпавымі формамі дзённіка навучэнца, а таксама дзённікі навучэнцаў, выпушчаныя ў 2022 годзе па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі.

Дапускаецца ўвядзенне дзённіка ў ІІ класе ў мэтах запісу хатняга задання, адпрацоўкі навыкаў акуратнага яго запаўнення. У гэтым выпадку выкарыстоўваць дзённік для навучэнца III-IV класаў, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 года № 267 (у рэдакцыі ад 6 мая 2023 года № 157). Выкарыстанне іншых дзённікаў (дзённічкаў) навучэнцаў недапушчальна.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле