Аб'яднанне па інтарэсах

Аб’яднанне па інтарэсам
“Дэкаратыўна прыкладная творчасць”.
 
Аб'яднанне па інтарэсах "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" (мастацкі профіль, базавы ўзровень вывучэння адукацыйнай вобласці "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць") функцыянуе на падставе праграмы, зацверджанай дырэктарам установы і ўзгодненай начальнікам упраўлення па адукацыі спорту і турызму.
Праграма мае сацыяльна-педагагічную накіраванасць і арыентавана на развіццё асобы выхаванца, фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей, задавальненне яго індывідуальных патрэбнасцей у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні, адаптацыю да жыцця ў грамадстве, арганізацыю вольнага часу, прафесійную арыентацыю.
Актуальнасць праграмы абумоўлена тым, што ў сучасным грамадстве востра адчуваецца адраджэнне цікавасці да гісторыі беларускага народа, яго культуры, традыцый, звычаяў, побыту. Людзі цягнуцца да пазнання жыцця продкаў, іх жыццёвай мудрасці, вопыту і спакою. Вялікай крыніцай пазнання беларускай культуры з'яўляецца народная творчасць. Ведаць і шанаваць сваю спадчыну – значыць адчуваць сябе часцінкай роднай зямлі.
          Мэта: развіццё творчых здольнасцей і духоўна-маральных якасцей  асобы шляхам далучэння навучэнцаў да вытокаў і традыцый дэкаратыўна-прыкладной творчасці; фарміраванне асновы грамадзянска-патрыятычнай культуры; фарміраванне патрэбнасці ў творчай самарэалізацыі сродкамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці (народная цацка).
          Задачы:
          фарміраваць, пашыраць і паглыбляць веды па гісторыі развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці Беларусі;   
          фарміраваць уменні і навыкі па напрамках дзейнасці (народная цацка);        развіваць фантазію, вобразнае, асацыятыўнае і лагічнае мысленне, творчую актыўнасць і самастойнасць;
          выхоўваць працавітасць, творчую ініцыятыву, спагадлівасць на мастацкую выдумку, беражлівыя адносіны да традыцыйнай народнай культуры.
          Праграма прызначана для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 7 гадоў і разлічана на адзін год навучання. Напаўняльнасць: 10 чалавек.
          Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца занятак, працягласць якога складае: 20 - 25 хвілін, 1 раз у тыдзень.
          Тэрмін рэалізацыі праграмы – 1 год.
          Адукацыйны працэс пры рэалізацыі праграмы на працягу навучальнага года складае 36 навучальных гадзін.
          Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграмы з'яўляецца занятак. Форма правядзення заняткаў - групавая.
Заняткі праводзяцца ў кабінеце, які адпавядае патрабаванням правіл бяспекі, пажарнай бяспекі, санітарным нормам.
Праграма аб'яднання па інтарэсах распрацавана на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.10.2023 № 325.
 
Дзень тыдня і час правядзення заняткаў

Месца правядзення заняткаў

 

Кіраўнік групы

Аўторак

16.10-16.40

кабінет Дзяменцьева Аксана Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі

 

 
 
 
Яшчэ ў гэтым раздзеле