Задачы і функцыі ўстановы адукацыі

Прадметам дзейнасці школы з'яўляецца ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

Мэта школы: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, стварэнне ўмоў для дынамічнага развіцця адукаванай, усебакова развітай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагу правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы і сям'і.

Асноўныя задачы школы:

забяспечыць атрыманне навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных для выбару ў далейшым прафесіі першасных ведаў і навыкаў;
падрыхтаваць вучняў да паступлення ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;
садзейнічаць фарміраванню ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;
стварыць умовы для выхавання беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця.


Функцыя:

арганізацыя работы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі і выкананне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства настаўніка;
забеспячэнне ўкаранення эфектыўных механізмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, стварэнне ўмоў для дынамічнага развіцця адукаванай, усебакова развітай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле