Правілы бацькоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

10.06.2022 N 401

(у рэдакцыі загада Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2024 N 505)

 

Правілы бацькоў

Бацькі навучэнцаў з'яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Узаемадзейнічаючы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу, бацькі навучэнцаў павінны кіравацца наступнымі правіламі:

1. Забяспечваць умовы для выхавання, атрымання адукацыі і развіцця сваіх дзяцей.

2. Добрасумленна і якасна выконваць абавязкі бацькоў,

з'яўляцца для дзяцей узорам.

3. Ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці, абараняць яго правы і законныя інтарэсы.

4. Забяспечваць выкананне дзецьмі патрабаванняў настаўнікаў, правіл унутранага распарадку ўстановы адукацыі, правіл для вучняў.

5. Пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць.

6. Падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверныя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.

7. Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці.

8. Выконваць этычныя прынцыпы і правілы паводзін, у тым ліку ў інтэрнет-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

9. Вонкавым выглядам, паводзіны культурай зносін быць станоўчым прыкладам для свайго дзіцяці, іншых навучэнцаў.

10. Імкнуцца да павышэння ўласнай псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці.

поделиться в: