Правілы навучэнцаў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

10.06.2022 N 401

(у рэдакцыі загада Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2024 N 505)

 

         Правілы навучэнцаў

Навучэнец з'яўляецца актыўным удзельнікам адукацыйнага працэсу. Абавязаны паважаць гонар і годнасць настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, добрасумленна ставіцца да вучобы, грамадскіх даручэнняў, патрабаванням настаўнікаў і бацькоў. У працэсе самаразвіцця і самавыхавання фарміруецца як грамадзянін, патрыёт, працаўнік. Па завяршэнні навучання - гатовы заняць дастойнае месца ў грамадстве.

У адукацыйным працэсе навучэнцы павінны кіравацца наступнымі правіламі:

  1. Быць патрыётамі сваёй краіны, малой радзімы, сваёй установы адукацыі.
  2. Выяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі.
  3. Актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі.
  4. Добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі, самавыхаванню, развіццю сваіх здольнасцей.
  5. Выконваць правілы паводзін навучэнцаў, абавязкі навучэнцаў і правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі.
  6. Паважліва ставіцца да членаў сваёй сям'і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  7. Выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні ўстройстваў сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы.
  8. Выконваць дзелавы стыль адзення, мець ахайны знешні выгляд, падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы.
  9. Паважліва адносіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  10. Беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі.
поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле