Інструкцыя аб прапускным рэжыме

Інструкцыя аб арганізацыі прапускнога рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі 

“Скірмантаўская сярэдняя школа”

1. Сапраўдная Інструкцыя накіравана на вызначэнне асноўных палажэнняў для кіраўніцтва ў рабоце па забеспячэнню прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі.
2. Інструкцыя аб прапускным рэжыме ўстановы зацвярджаецца загадам кіраўніка.
3. Прапускны рэжым - парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць безкантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, заезду (выезду) транспартных сродкаў, уносу (вынасу) маёмасці на тэрыторыі ўстановы адукацыі (з тэрыторыі адукацыі), які ўсталёўваецца ў мэтах абароны ўстановы ад супрацьпраўных замахаў.
4. Прапускны рэжым ва ўстанове павінен прадуглежваць:
устанаўленне работнікам установы рэжыма рабочага часу, які вызначаецца правіламі ўнутранага распарадку ці графікам работ (зменнасці);
прапускны рэжым будуецца на прынцыпах добразычлівасці, ветлівага стаўлення да навучэнцаў (выхаванцаў), работнікаў Установы, наведвальнікам;
прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;
вызначэнне парадку доступу ў будынак установы работнікаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, службовых асоб абслугоўваючых арганізацый, іншых наведвальнікаў;
вызначэнне пераліку прадметаў і рэчываў, забароненых для захоўвання і выкарыстання навучэнцамі падчас знаходжання ва ўстанове згодна дадатка;
устанаўленне парадку руху транспарту на тэрыторыі ўстановы;
вызначэнне і абсталяванне спецыяльных месцаў для складавання матэрыяльных каштоўнасцяў, а таксама захоўвання асабістых рэчаў работнікаў, навучэнцаў;
агараджэнне, асвяшчэнне і абазначэнне месцаў, небяспечных для здароўя і жыцця людзей.
4.1. У мэтах ажыццяўлення прапускнога рэжыму ва Установе каля цэнтральнага ўваходу (уезду) абсталюецца працоўнае месца супрацоўніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым.
4.2. Працоўнае месца забяспечваецца неабходнай мэбляй, дакументацыяй (інструкцыяй па ахове працы і рабочай інструкцыяй; журналам уліку працоўнага часу, журналам уліку наведвальнікаў, дадзенай інструкцыяй, раскладам, графікамі факультатыўных заняткаў і г.д.) і абсталёўваецца сродкамі сувязі (тэлефон).
4.3. Асоба Установы, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, не мае права пакідаць працоўнае месца без уважлівай прычыны.
4.4. Навучэнцы (выхаванцы), работнікі і наведвальнікі Установы праходзяць у будынак праз цэнтральны ўваход (усе астатнія ўваходы зачынены).
4.5. Усе ўваходы па ўстанове павінны быць зачынены пастаянна. Адказныя па будынку школы: па майстэрні - Гаўрыловіч І.М., па спартыўнай зале - Ляўковіч У.Л., за ўсе астатнія ўваходы ў дзенны час работнік, які ажыццяўляе прапускны рэжым, у начны час вартаўнік. Па будынку інтэрната - Дзяжынская Г.І. (у час яе адсутнасці Даніловіч Н.П.). Адказныя па дзіцячаму садку: кухонны блок - Чаплінская А.В. (у час яе адсутнасці Турак Л.М.), цэнтральны ўваход з 7.30 па 8.00 - Смольская С.М. (у час яе адсутнасці Шкель В.В.), з 8.00 па 9.00 - Дуднік Г.С. (у час яе адсутнасці Шкель В.В.), з 9.00 па 16.00 - Чаплінская А.В. (у час яе адсутнасці Дзяменцьева А.І.), з 16.00 па 20.00 - Прасмыцкая І.М. (у час яе адсутнасці з 16.00 па18.00 Шкель В.В., далей вартаўнік), у начны час – вартаўнік.
4.6. Катэгарычна забаронена ажыццяўляць пропуск асоб з вонкавымі прыкметамі алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
4.7. У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыяльную пагрозу бяспецы навакольных (праносяцца прадметы і рэчывы, забароненыя да свабоднага звароту, лёгкаўзгаральныя, выбухованебяспечныя, пажаранебяспечныя рэчывы, спіртазмяшчальныя вадкасці, рэчывы і вадкасці таксічнага дзеяння), неабходна неадкладна паведаміць кіраўніка Установы і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл. 102).
4.8. Выкананне патрабаванняў дадзенай інструкцыі абавязкова для ўсіх работнікаў, якія пастаянна або часова працуюць ва Установе, навучэнцаў (выхаванцаў) i iх законных прадстаўнiкоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць ці якія знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі Установы.
4.9. Работнікі Установы, навучэнцы (выхаванцы) і іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены з распрацаванай і зацверджанай інструкцыяй.
4.10.У час харчавання настаўнік, які праводзіў урок павінен суправадзіць вучняў да кухоннай залы і назад выконваючы прапускны рэжым.
4.11. У мэтах азнаямлення наведвальнікаў Установы з прапускным рэжымам Установы інструкцыя размяшчаецца на інфармацыйных стэндах у холе першага паверха будынка.
5. Доступ работнікаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, іншых наведвальнікаў у будынак установы і назад адбываецца праз пост дзяжурнага (вартаўніка).
Парадак пропуску навучэнцаў (выхаванцаў) Установы:
5.1. Навучэнцы (выхаванцы) дапускаюцца ў будынак Установы ў адпаведнасці з рэжымам работы Установы.
5.2. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны навучэнцы (выхаванцы) прапускаюцца ва Установу з дазволу дзяжурнага адміністратара або класнага кіраўніка.
5.3. Навучэнцам (выхаванцам) забараняецца пакідаць заняткі без уважлівай прычыны.
5.4. У час канікул навучэнцы (выхаванцы) дапускаюцца ва Установу згодна з планам мерапрыемстваў на канікулах, зацверджаным кіраўніком Установы.
5.5. У выпадку парушэння дысцыпліны або правіл паводзін навучэнцы абавязаны быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, адміністратара Установы.
Парадак пропуску работнікаў Установы:
5.6. Работнікі праходзяць ва ўстанову адукацыі ў адпаведнасці
з графікам работы, зацверджаным кіраўніком.
Парадак пропуску наведвальнікаў ва Установу:
5.7. Бацькі (законныя прадстаўнікі) могуць быць дапушчаны ва Установу пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, і пасля рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
5.8. Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей пасля заканчэння ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы або каля паста дзяжурнага ва Установе.
5.9. Вынас матэрыяльных каштоўнасцяў дазваляецца на падставе дакументаў, завераных кіраўніком Установы.
5.10. Дадзеныя пра наведвальнікаў фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў
№ п/п Дата наведвання Мэта наведвання Прозвішча, імя, імя па бацьку наведвальніка Да каго прыбыў Час ўваходу Час выхаду Подпіс

Журнал павінен быць прашыты, пранумараваны, змацаваны пячаткай. На першай старонцы журнала робіцца запіс аб даце яго завядзення.
Замена, канфіскацыя старонак з журнала рэгістрацыі наведвальнікаў забараняецца.
5.11. Асоба, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, абавязана інфармаваць адміністрацыю па тэлефону 77904 або 73864 аб наведвальніках. Дзяжурны адміністратар або асоба, якая забяспечвае прапускны рэжым забяспечвае суправаджэнне наведвальніка па Установе да адміністрацыі (пры зачыненых дзвярах).
5.12. Усе запісы ў журнале ўліку наведвальнікаў робіць асоба, якая забяспечвае прапускны рэжым, на падставе дакумента, які сведчыць асобу.
5.13. Пры правядзенні бацькоўскіх сходаў і святочных мерапрыемстваў бацькі (законныя прадстаўнікі) праходзяць ва Установу ў суправаджэнні класнага кіраўніка, з рэгістрацыяй у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў паводле спісу, прадстаўленаму класным кіраўніком.
5.14. Пры правядзенні лекцый, семінараў допуск наведвальнікаў (слухачоў) ажыццяўляецца па спісе, складзеным і падпісаным адказнай асобай Установы да дадзенага мерапрыемства і ўзгодненаму з кіраўніком Установы. Кожны наведвальнік (слухач) ставіць свой подпіс у спісе. Адказная асоба Установы робіць запіс у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў з указаннем колькасці наведвальнікаў (слухачоў).
5.15. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый, асобы, якія выконваюць работы гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах з фізічнымі асобамі, прапускаюцца ў памяшканне Установы для вытворчасці рамонтна-будаўнічых работ па спісе, складзеным адказнай асобай Установы па правядзенні рамонтна-будаўнічых работ і ўзгодненаму з кіраўніком Установы, з запісам у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.
Прапускны рэжым для вышэйстаячых арганізацый і правяраючых асоб:
5.16. Асобы, якія не звязаны з адукацыйным працэсам, якія наведваюць школу па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, па ўзгадненні з кіраўніком Установы або асобай яе замяняючай, з запісам у журнале ўліку наведвальнікаў.
5.17. Службовыя асобы, якiя прыбылi ва Установу з праверкай, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з паведамленнем адміністрацыі Установы, пра што робіцца запіс у журнале ўліку наведвальнікаў.
6. Кругласутачны доступ у будынак установы дазваляецца:
кіраўніку ўстановы, яго намеснікам;
персаналу абслугоўваючых арганізацый пры ўзнікненні аварыйных сітуацый, а таксама асобам, якія ажыццяўляюць дзяжурства (вартаўнікам).
7. Доступ у будынак установы службовы асоб абслугоўваючых арганізацый, іншых наведвальнікаў ажыццяўляецца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, рэгістрацыі гэтага наведвальніка вартаўніком у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў з указаннем мэты наведвання.
8.Не дапускаецца:
8.1. уваходзіць на тэрыторыю і ў будынак установы дашкольнай адукацыі з жывёламі;
праносіць на тэрыторыю і ў будынак установы дашкольнай адукацыі гаручыя і лёгкія на загаранне вадкасці;
уносіць і размяшчаць у будынку ўстановы дашкольнай адукацыі буйнагабарытныя прадметы (у тым ліку санкі, самакаты, каляскі, веласіпеды).
8.2. уваходзіць на тэрыторыю і ў будынак установы агульнай сярэдняй адукацыі з жывёламі;
праносіць на тэрыторыю і ў будынак установы агульнай сярэдняй адукацыі: гаручыя і лёгкія на загаранне вадкасці, запалкі, запальніцы;
алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню;
агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду або выбуховыя рэчывы (іх імітатары або муляжы);
аэразольныя балончыкі з рэчывамі раздражняльнага дзеяння; халодную зброю, колючыя, сякучыя, рэжучыя прадметы (іх імітатары або муляжы);
хімічныя і атрутныя рэчывы;
наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
вялікія сумкі;
прыналежнасці для азартных гульняў.
9. Праезд службовага аўтатранспарту (вывазу цвёрдых бытавых адходаў, дастаўкі прадуктаў, іншае) ажыццяўляецца з 8.00 па 18.00. Службовы аўтатранспарт па дастаўцы абсталявання і матэрыялаў прапускаецца на тэрыторыю ўстановы пры прад’яўленні таварна-транспартнай накладной і (ці) пуцявога ліста.
Прапускны рэжым для транспарту:
9.1. Допуск на тэрыторыю Установы дазваляецца спецыяльным аўтамабільным сродкам (хуткай медыцынскай дапамозе, міліцыі, МНС, службе газу).
9.2. Допуск на тэрыторыю Установы дазваляецца спецыяльныму аўтамабільныму транспарту па падвозу прадуктаў харчавання, камунальных службаў з 8.00 па 18.00 і ўзгадняецца з загадчыкам гаспадаркі школы (у час яе адсутнасці з намеснікамі).
9.3. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад Установы транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, адказны за прапускны рэжым інфармуе кіраўніка Установы (асобу, якая яго замяшчае) і пры неабходнасці, па ўзгадненні з кіраўніком Установы (асобай, якая яго замяшчае) інфармуе тэрытарыяльны орган ўнутраных спраў.
10. Асабісты аўтатранспарт на тэрыторыю ўстановы не прапускаецца.
11.Пры стыхійных бедствах, пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама пры раптоўным узнікненні становішчаў, якія патрабуюць экстранага ці неадкладнага медыцынскага ўмяшання, спецыяльны транспарт прапускаецца на тэрыторыю ўстановы бесперашкодна.
12. Пры надзвычайных сітуацыях прапускны рэжым у будынку ўстановы абмяжоўваецца для ўсіх асоб, акрамя задзейнічаных у ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.
13. Пасля ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі арганізацыя прапускнога рэжыма аднаўляецца.
14.Адказнасць і кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму:
14.1.Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыма ўскладаецца на кіраўніка ўстановы.
14.2. Адказнасць за захаванне прапускнога рэжыму на тэрыторыі Установы, а таксама парадак ўвозу (вывазу) і ўносу (вынасу) матэрыяльных каштоўнасцяў ускладаюцца на работнікаў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.
14.3. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму Установы ўскладаецца на асоб (па школе - на Дашукевіч А.М., па дзіцячаму садку - Дзяменцьеву А.І., па інтэрнату - на Дзяжынскую Г.І.).

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле