Установа запрашае: Лета-2024

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!

0000Шчыра віншуем вас з надыходам летніх канікул!
Жадаем вам сонечнага надвор’я і выдатнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.

Для бацькоў лета - гэта час хваляванняў і выбару, дзе адпачне дзіця: мора, бабуліна вёска, загарадны або школьны лагер. Дарослыя разумеюць: упушчаныя магчымасці аздараўлення дзяцей у летні перыяд могуць негатыўна адбіцца на паспяховасці навучэнцаў.

Для дзяцей Лета – гэта час адпачынку і забаў, гэта разрадка, назапашанай за год напружанасці, папаўненне зрасходаваных сіл, аднаўленне здароўя, развіццё творчага патэнцыялу, удасканаленне асобасных магчымасцяў, час адкрыццяў і прыгод, час гульні, час пазнання новых людзей, а галоўнае-самога сябе. Натуральна ў кожнага дзіцяці свае планы на лета.

Штогод для навучэнцаў праводзіцца летняя аздараўленчая змена ў профільным аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання "Сонейка", які функцыянуе на базе школы. Ён расчыніць свае дзверы з 3 па 21 чэрвеня. Лагер працуе з 8.30 па 16.00. 

Поўны кошт пуцёўкі - 140 рублёў для навучэнцаў ва ўзросце 6-10 гадоў (датацыя - 104 рублі), 145 рублёў для навучэнцаў з 11 да 13 гадоў (датацыя - 104 рублі).

Бацькоўская даплата - 36 рублёў (для навучэнцаў 6-10 гадоў) і 41 рубель (для навучэнцаў 11-13 гадоў).

Начальнік лагера  -  Быкоўская Ніна Чаславаўна, тэл. +375 1716 915 17

 

Чакаем вас дарагія сябры!

План работы профільнага аздараўленчага лагера "Сонейка"

развернуть

Спампаваць план ТУТ

свернуть

Дзённік лагера

развернуть

03.06.2024 Наперад да прыгодаў

Лета - гэта выдатная, самая доўгачаканая пара для дзяцей і для дарослых, якую любяць і чакаюць усе без выключэння. Гэта разрадка назапашанай за год напружанасці, аднаўленне здароўя, час адкрыццяў і прыгод, час падзей і сустрэч з цудам, час спазнання новага.

На летніх канікулах наша школа па традыцыі запрасіла дзяцей у аздараўленчы лагер «Сонейка».
3 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. Дзеці акунуліся ў мора сонца, цяпла і добрага настрою.
Дзякуючы лінейцы "Сакрэты дзіцячага каралеўства", дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін і законамі ў лагеры.
Галоўнай падзеяй дня стаў ранішнік "Шчасце, сонца, сяброўства - вось, што трэба дзецям!", прымеркаваны да Дня абароны дзяцей. Канцэртная праграма ўпрыгожыла першы дзень лагера.
Хвілінка бяспекі "Бяспечныя канікулы" нагадала хлопцам і дзяўчатам аб важнасці захавання правілаў дарожнага руху, правіл паводзін на вадзе і правілаў бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў.

свернуть
поделиться в: