Памяць і боль беларускага народа

Беларусь - одна из немногих в мире стран - на государственном уровне сохраняет память миллионов людей, которые стали жертвами нацистских преступлений. Вступил в силу закон "О геноциде белорусского народа". Публичное отрицание этого явления отныне грозит уголовной ответственностью.

На территории нашей страны в годы Второй мировой войны действовали настоящие фабрики смерти по уничтожению людей, которые современная наука включает в пятерку крупнейших в мире. Мы потеряли каждого третьего жителя. Людей травили газом, заживо сжигали, у детей брали кровь для лечения солдат вермахта. 

Елена Бормотова о трагедии Бронной Горы

Больше информации ТУТ 

МАТЕРИАЛЫ К ЕДИНОМУ ДНЮ ИНФОРМИРОВАНИЯ "О геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны" 

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ О геноциде белорусского народа

 

Мітынг-рэквіем у аг. Скірмантава

29.07.2023
развернуть

"Долг ныне живущих перед павшими - изобличить виновных в массовом геноциде, бережно хранить память о тех страшных событиях и не дать беде вновь разыграться на нашей святой земле. Светлая память всём погибшим! Вечная слава их бессмертному подвигу во имя мира для будущих поколений! "
А.Г.Лукашенко

Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю з дня трагічных падзей у вёсцы Скірманава падчас Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў 29 ліпеня ля помніка загінуўшым.
Вёска Скірманава разам з жыхарамі была спалена карнікамі ў ліпені 1943 года. Усяго ў брацкай магіле больш за 144 чалавек. Гаворачы аб гэтым нечуваным злачынстве, немагчыма не ўспомніць таксама аб тысячах беларускіх вёсак, па-зверску знішчаных акупантамі і іх саўдзельнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Путчынскага сельвыканкама Яўген Станіслававіч Сыч, прадстаўнікі воінскай часці з кіраўніком Генадзем Георгіевічам Гарбуном, супрацоўнікі Скірмантаўскага ДК, педагогі і навучэнцы Скірмантаўскай школы, мясцовыя жыхары.
Хвілінай маўчання ў гэты дзень ушанавалі памяць ахвяр трагедыі ў Скірмантава, а таксама ахвяр генацыду ўсяго беларускага народа.

свернуть

Памятаем, каб не паўтарылася!

14.06.2023
развернуть

У рамках кінамарафона "Глядзі і памятай" дзеці паглядзелі фільм "Іванава дзяцінства". Усіх вельмі ўзрушыла гісторыя пра хлопчыка, які, страціўшы на вайне бацькоў, стаў разведчыкам у тыле ворага.

свернуть

Экскурсія ў МК "Хатынь" і МК "Курган Славы"

20.05.2023
развернуть

20 мая навучэнцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Скірмантаўская сярэдняя школа " наведалі мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Курган Славы". У Хатыні дзеці пазнаёміліся з новай экспазіцыяй: 186 спаленых і не адроджаных вёсак Рэспублікі Беларусь, а таксама будынак новага музея. Экскурсія прайшла з карысцю для ўсіх удзельнікаў і спрыяла разуменню ўсіх жахаў мінулай вайны і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

свернуть

Урачысты мітынг да Дня Вялікай Перамогі

06.05.2023
развернуть

6 мая на цэнтральнай плошчы аграгарадка Скірмантава прайшоў мітынг, прымеркаваны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мітынг сабраліся мясцовыя жыхары, навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі, прадстаўнікі воінскай часткі 30151.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Путчынскага сельскага выканаўчага камітэта Яўген Станіслававіч Сыч, намеснік дырэктара Скірмантаўскай сярэдня школы Анастасія Мікалаеўна Дашукевіч і лейтэнант в/ч 30151 Горбун Георгій Генадзьевіч. Было адзначана, што Дзень Перамогі ў сэрцы кожнага, у памяці кожнай сям'і. Колькі б гадоў ні прайшло, кожны год у гэты дзень уся краіна выходзіць на парады і мітынгі, каб успомніць радасць, якая перапаўняла сэрцы людзей у момант заканчэння гэтай страшнай вайны, каб ушанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця выратаваў свет для нас, для таго, каб мы жылі мірна і шчасліва.

Пасля заканчэння мітынгу, усе ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі кветкі ў даніну павагі подзвігу народа і традыцыйна адправіліся ў Скірмантаўскі Дом культуры, дзе іх чакаў святочны канцэрт.

свернуть

Адзіны ўрок памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы"

05.05.2023
развернуть

Напярэдадні свята з мэтай фарміравання ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне для навучэнцаў прайшоў адзіны ўрок памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы".

На мерапрыемстве дзецям нагадалі аб храналогіі падзей пачатку вайны, лічбах загінуўшых, якія знаходзіліся ў акупацыі, удзельніках партызанскага руху, знішчаных гарадах і вёсках, героях вайны, расказалі аб земляках-удзельніках баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі важна, што напярэдадні свята дзеці яшчэ раз могуць дакрануцца да гісторыі, усвядоміць важнасць захавання гістарычнай памяці.

свернуть

80 гадоў трагедыі Хатыні

22.03.2023
развернуть
Ёсць у нашым календары даты, якія нагадваюць тым, хто жыве цяпер, пра трагічныя старонкі гісторыі, якія мы не маем права забываць. Адной з такіх дат з'яўляецца 80-я гадавіна трагедыі ў Хатыні.
У гэтай трагедыі загінулі 149 чалавек, з іх 75-ці не было яшчэ і 16 гадоў. Хатынь, знішчаная ў сакавіку 1943 года, стала імем намінальным, сімвалам пакут ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, ахвяр бесчалавечнай расправы нацыстаў і іх памагатых.
 
З трагедыей Хатыні пазнаёміліся дзеці разноўзроставай групы №2.
 

  

Для дзяцей 1-9 класаў прайшоў Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?». 

Галоўная мэта ўрока – фарміраванне ў вучняў уяўленняў пра падзеі ў Хатыні як прыклад палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага нашай краіны.

У ходзе ўрока ўзгадалі трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да беларускага народу. Навучэнцы і педагогі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Літаратурныя і музычныя творы, тэматычныя прэзентацыі, відэаролікі стваралі атмасферу разумення трагедыі і спагады нявінным ахвярам. Нікога з прысутных не пакінула абыякавым тэма адзінага ўрока. Тое, што было пачута, не пройдзе бясследна і застанецца ў юных сэрцах дзяцей.

Памяці Хатынскай трагедыі прысвечаны відэаролік, які да памятнай даты падрыхтавалі члены рэдкалегіі школьнай газеты:

 

свернуть

Мітынг-рэквіем у рамках аўтапрабега па памятных месцах Дзяржынскага раёна

17.02.2023
развернуть

17 лютага навучэнцы 5-9 класаў і педагогі ўстановы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме на абеліску Землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, у рамках аўтапрабега па памятных месцах Дзяржынскага раёна, прысвечанага 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Пасля мітынгу для ўдзельнікаў праезду была арганізавана экскурсія ў Скірмантаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.

свернуть

Сустрэча навучэнцаў з пракурорам

10.02.2023
развернуть

 


10 лютага навучэнцы 7-9 класаў разам з навучэнцамі Валмянскай базавай школы сталі ўдзельнікамі сустрэчы з пракурорам Дзяржынскага раёна Уладзімірам Пятровічам Непакупным. 

Навучэнцаў, якія сабраліся ў актавай зале Валмянскай школы, павітала дырэктар школы Ірына Рыгораўна Мігура і прадставіла прысутным гасцей мерапрыемства - пракурора Дзяржынскага раёна Непакупнага Уладзіміра Пятровіча, начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Гапанькову Галіну Уладзіміраўну і Свяцкую Тамару Мікалаеўну, былога непаўналетняга вязня месцаў прымусовага ўтрымання.

Уладзімір Пятровіч правёў кароткі экскурс у гісторыю і расказаў падрастаючаму пакаленню пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З вуснаў пракурора дзеці пачулі не проста некаторыя звесткі аб цяжкім для ўсяго народа мінулым, але і даведаліся, што плануецца правядзенне працэсуальных і іншых дзеянняў, звязаных з выяўленнем месцаў масавых пахаванняў, а таксама па ўсталяванні жывых сведак і пацярпелых ад генацыду, абароне іх правоў і законных інтарэсаў, увекавечанні памяці загінуўшых. Распачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўсталяванне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

Перад навучэнцамі выступіла Тамара Мікалаеўна Свяцкая, якая паведаміла дзецям пра тое, што нарадзілася ў Германіі, куды ў ліпені 1943 года на прымусовыя работы была сагнаная яе сям'я - бацькі і чацвёра маленькіх братоў, расказала адрывачныя ўспаміны,  што засталіся ў яе, тады яшчэ маленькай дзяўчынкі, пра цяжкі пасляваенны час.

Пасля для навучэнцаў былі арганізаваны прагляд невялікага дакументальнага фільма па ўстамінам Т.М.Свяцкай, строваранага педагогамі і навучэнцамі Валмянскай школы, і  цікавыя экскурсіі: спачатку ў вугалок, прысвечаны генацыду буларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў школьны музей быта Валмянскай школы, а пасля ў Скірмантаўскі краязнаўчы музей.

Усё пачутае і ўбачанае ў гэты дзень было пазнавальным і павучальным для падрастаючага пакалення, і нікога не пакінула абыякавым. 

 
свернуть

Генацыд у Беларусі: памяць не памірае

09.12.2022
развернуть

Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну - памяць аб страшнай трагедыі людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў фашызму.

Памяць - гэта адзінае, чым мы можам аддзячыць тым, хто не вярнуўся з вайны. І ў нашай памяці, памяці беларускага народа, ніколі не будуць забытыя подзвігі і пакуты нашых суайчыннікаў у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.

9 снежня 2022 года ва ўстанове прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага Дня памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. 
Класныя кіраўнікі 6 і 8 класаў Савосіна Алена Міхайлаўна і Ляўковіч Ларыса Мікалаеўна правялі дя навучэнцаў экскурсію ў кутку генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказалі аб мемарыяльных комплексах, якія функцыянуюць у розных вобласцях, аб людскіх стратах на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб разбураных гарадах і пасёлках, спаленых поўнасцю і часткова вёсках.

 УСПОМНІЦЬ УСЁ. ПАМЯТАЦЬ КОЖНАГА...

свернуть

У рамках праекта "Захаваем гісторыю" ў аграгарадку Скірмантава ўсталявалі памятную шыльду

05.12.2022
развернуть

У цяперашні час на тэрыторыі нашай рэспублікі знаходзіцца больш за 40 тысяч пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, аднак мала хто ведае іх гісторыю, а тым больш не можа нават уявіць, што давялося перажыць нашым продкам.

5 снежня ў рамках рэспубліканскага праекта "Захаваем гісторыю" ў нашым аграгарадку Скірмантава каля помніка загінулым прайшоў мітынг, падчас якога была ўстаноўлена памятная шыльда з нанесеным QR-кодам, перайшоўшы па якім кожны можа азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб ваенных падзеях менавіта ў гэтым месцы, прачытаць і пачуць гісторыі герояў, якія распавядаюць пра падзеі вайны ад першай асобы.

https://savehistory.by/karta/memorialnyy-kompleks-skirmantovo/ 

свернуть

Кіналекторый "Зімародак"

28.11.2022
развернуть

28 лістапада вучні 2-9 класаў паглядзелі мастацкі фільм "Зімародак", зняты на кінастудыі "Беларусьфільм" у 1972 годзе, рэжысёра Вячаслава Нікіфарава, які праз год атрымаў прыз «Алая гвоздика» як лепшы фільм для дзяцей. Гэта выдатная кінакарціна, якую трэба часцей паказваць нашым дзецям, пра герояў, што падарылі нам мір і свабоду на нашай зямлі.

Пры праглядзе фільма дзеці не шумелі, не дурэлі, сядзелі ціха і глядзелі фільм на адным дыханні, з вялікай зацікаўленасцю аб школьніках пасляваеннага часу, якія шукаюць легендарнага партызана, героя вайны Зімародка, так яго назвалі ад таго што мама яго нарадзіла зімой у санках. Дарэчы ў Беларусі з такой назвай жыве і птушка з яркім апярэннем, селіцца па берагах вадаёмаў, дзе ёсць рыба. Юны партызан пад птушыным імем Зімародак здзейсніў подзвіг, цаной свайго жыцця падарваў мост на занятай ворагам тэрыторыі. Пасля доўгіх пошукаў і сустрэч з відавочцамі, старымі партызанамі, піянеры высветлілі, што Зімародак выжыў і ім аказаўся іх любімы настаўнік, які выкладаў ім біялогію, і якога франтавыя сябры доўгія гады лічылі загінулым.

свернуть

Экскурсія ў Дзяржынскі музей

03.11.2022
развернуть

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гістарычным уроку пра генацыд беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны ў дзяржаўнай установе "Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей".

Боль беларускай зямлі не можа быць забыты, памяць аб ахвярах і героях вайны будзе жыць у стагоддзях.

 
свернуть

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

02.11.2022
развернуть

З нацыянальнай памяці беларусаў ніколі не будуць сцёртыя подзвіг і пакуты нашага народа падчас аднаго з самых жорсткіх і крывавых перыядаў гісторыі - Вялікай Айчыннай вайны. У Год гістарычнай памяці асабліва актуальна казаць пра гэта, шанаваць памяць загінуўшых і цікавіцца сапраўднымі гістарычнымі фактамі.

3 літапада вучням 4 класа разам з іх настаўніцай Тамарай Іванаўнай Каспарэвіч давялося пабываць у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў пакутах з фашысцкімі захопнікамі.
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - гэта тое месца, дзе прасыпаецца пачуццё патрыятызму, месца, дзе памятаюць, якім коштам далася беларускаму народу перамога, свабода і незалежнасць, дзе вераць у вышэйшыя духоўныя каштоўнасці і ведаюць, наколькі важна памятаць.
Пабываўшы ў гэтым цікавым і пазнавальным месцы, дзеці адчулі вялікі гонар за свой народ, які перамог у самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайне, задумаліся аб важных рэчах, разважалі і дзяліліся ўражаннямі. Час праляцеў неўзаметку.

свернуть

Навучэнцы пачатковых класаў наведалі школьны музей

21.10.2022
развернуть

Сёння навучэнцы 2-4 класаў наведалі экспазіцыю, прысвечаную памяці ахвяр генацыду беларускага народа.

Загадчыца музея Вольга Віктараўна Анпілогава дэталёва спынілася на самым сумным моманце ў гісторыі нашай краіны, распавёўшы аб тых пакутах, якія зведаў наш народ падчас вайны. І аб трагічным лёсе весцы Скірмантава, якая была спалена у ліпені 43-га.

На дыяраме дзеці ўбачылі, як выглядала наша вёска да трагічнай падзеі – 38 дамоў. Так і ўяўляецца, як жылі, працавалі і вырошчвалі хлеб, клапаціліся адзін пра аднаго людзі. Мясцовыя давалі прытулак уцекачам з Мінскага гета, дапамагалі партызанам. За што і паплаціліся. Паводле розных ацэнак, гітлераўцы жыўцом спалілі ад 144 да 162 чалавек. Па горкаму катынскім сцэнары.

свернуть

Кіналекторый

10.10.2022
развернуть

Як цяжка было б жыць на свеце, калі б людзі не ўмелі дараваць і забываць. Такая ўласцівасць нашай душы - з часам негатыўныя ўспаміны і перажыванні выцясняюцца ў вобласць падсвядомасці. Але нацыянальная памяць уладкованая інакш, чым чалавечая. Трагедыі і войны, разам перажытыя ўсім народам, не забываюцца – наадварот, яны памятаюцца на працягу стагоддзяў і становяцца тым стрыжнем, вакол якога фармуецца нацыя. Менавіта таму ў Рэспубліцы Беларусь ніколі не будуць забытыя подзвіг і пакуты нашага народа падчас аднаго з самых жорсткіх і крывавых перыядаў гісторыі - Вялікай Айчыннай вайны.

Страшныя падзеі ваеннага перыяду немагчыма сцерці з памяці беларускага народа. 

Восемдзесят адзін год таму, 22 чэрвеня 1941 года, Брэсцкая крэпасць першай прыняла на сябе жорсткі ўдар гітлераўскіх войскаў. Свет па гэты дзень памятае непахісную мужнасць абаронцаў цытадэлі.

10 кастрычніка для вучняў 3-9 класаў установы быў арганізаваны кіналекторый, на якім дзеці ячшэ раз  акунуліся ў атмасферу таго страшнага часу. Вельмі важна і каштоўна на такіх мерапрыемствах ўспрыманне нашых дзяцей, у вачах якіх бачыцца зацікаўленасць, суперажыванне, і смутак.

Нашы дзеці павінны ведаць гісторыю і імёны тых, хто падарыў ім будучыню, захоўваць сваю гісторыю для наступных пакаленняў. 

свернуть

«КНІГА ПАМЯЦІ»

06.10.2022
развернуть

У Год гістарычнай памяці ў перыяд з пачатку красавіка па верасень бягучага года ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны праходзіла акцыя-эстафета "Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка".
У рамках акцыі былі зняты відэаролікі з апавяданнямі ветэранаў ВАВ, вязняў, жыхароў блакаднага Ленінграда і сведкаў вайны, з успамінамі іх сваякоў, з аўтарскімі сюжэтамі працаўнікоў сацыяльных устаноў.
Гэтыя відэаролікі леглі ў аснову электроннай "Кнігі памяці", якая была сфарміравана да Дня народнага адзінства. Кніга, апроч спасылак на відэа, утрымоўвае кароткае апісанне аб героях сюжэтаў, а іх парадку 60. Гэтыя гісторыі немагчыма ўспрымаць абыякава. Яны кранаюць да глыбіні душы і назаўжды ўразаюцца ў памяць.
Відэаролікі падрыхтавалі супрацоўнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сістэмы Мінпрацы і сацабароны: самастойна распрацавалі сцэнарыі, часта бралі інтэрв'ю ў відавочцаў ваенных падзей, займаліся здымкай і мантажом. І ўсё для таго, каб захаваць неверагодна каштоўныя дадзеныя аб вайне.


Электронная "Кніга памяці" даступна па спасылцы 

https://www.mintrud.gov.by/ru/kniga-pamyati-ru і QR-коду.

 
свернуть

Акцыя "Захаваем помнікі"

14.09.2022
развернуть

14 верасня валанёры ўстановы прыбралі тэрыторыю Брацкіх могілак - воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ад апалага лісця і травы, ачысцілі і падмялі бетонныя пліты.

Уборка тэрыторыі воінскіх пахаванняў - гэта не проста праца. Таму да дадзенай акцыі дзеці заўсёды ставяцца сур'ёзна і адказна.

Бо гэта не проста жаданне зрабіць тэрыторыю чысцей і акуратней, а нешта большае - даніна памяці і бясконцай падзякі тым, каго даўно з намі няма, але дзякуючы каму ёсць мы і мірнае сонечнае неба над нашай галавой.

свернуть

"Сестры Хатыні" - усталёўка ў рамках мітынгу-рэквіема

25.06.2022
развернуть

Сёння ў нашым раёне адбыўся велапрабег "ВЕЛАДАРОГАМІ ПАМЯЦІ", у рамках акцыі, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Году гістарычнай памяці. На тэрыторыі спаленай вёскі Літавец у рамках мітынгу-рэквіема была прадстаўлена ўсталёўка "Сёстры Хатыні", у якой прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы нашай установы.
Мы не павінны дазволіць забыццю схаваць урокі памяці і сказіць праўду пра Вялікую Айчынную вайн.

свернуть

Нязгасна памяць пакаленняў

20.06.2022
развернуть

Сёння выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера ўсклалі кветкі ля помніка, прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве з бібліятэкай сельскага дома культуры "Прайшла праз дзяцінства вайна".  Дзеці праглядзелі відэафільм "Маленькія салдаты той вялікай вайны", чыталі апавяданні пра вайну.

свернуть

Навучэнцы ўстановы ў раённым краязнаўчым музеі

31.03.2022
развернуть

31 сакавіка 2022 года навучэнцы ўстановы сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Дзеці з вялікай цікавасцю разглядалі экспанаты, сярод якіх шмат арыгіналаў і асабістых рэчаў. Дзеці паглядзелі ўсе экспазіцыі музея, у тым ліку і раздзел «Вялікая Айчынная вайна на Дзяржыншчыне», якому ў музее прысвечана цэлая зала.

Тут дзеці азнаёміліся з выставай фатаграфій, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, злучаных з ваеннымі падзеямі на тэрыторыі нашага раёна. Тут змесцаваліся фотаздымкі Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў вайны, партызан і падпольшчыкаў. Экспазіцыя абсталявана некалькімі дыярамамі: «Баі ў Мінскім умацаваным раёне», «Спаленыя вёскі». Тутака ж прадстаўлены макет партызанскай зямлянкі.

Пасля дзецям расказалі пра тое, што прыйшлося перажыць нашым землякам у гады вайны і што такое генацыд.

"Паняцце генацыд было ўведзена юрыстам яўрэйскага паходжання Рафаэлем Лемкіным. Яно мае на ўвазе пад сабой разбурэнне культурных каштоўнасцяў і гістарычнай спадчыны пасродкам перадачы дзяцей адной этнічнай групы ў іншую, прымусовага і сістэматычнага выняткаў цывілізацыйна-культурных элементаў, забарона на выкарыстанне роднай мовы, знішчэнні кніг на роднай мове гэтай групы, разбурэнні аб'ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны, – пачала гутарку экскурсавод. – З першых дзён нямецкія захопнікі праводзілі палітыку генацыду – знішчэнні нашага народа як нацыі. Быў распрацаваны план «Ост», паводле якога 75 % славянскага насельніцтва павінны былі знішчыць, а пакінутыя 25 павінны былі ім прыслугоўваць».

Экскурсавод прывяла лічбы, якія сведчылі пра маштабы страт і зверстваў фашыстаў. Так, да вайны насельніцтва на тэрыторыі Беларусі складала 9 мільёнаў 200 тысяч, а ў 1944 году – 6 мільёнаў 300 тысяч чалавек. У гады вайны было створана 260 канцэнтрацыйных лагераў. Самы вялікі з іх – лагер Трасцянец, у ім загінула больш 200 тысяч чалавек. Было і 14 дзіцячых канцлагераў. Самым вядомым з'яўляецца Чырвоны Бераг, у якім на дзецях 8-14 гадоў немцы праводзілі доследы і выкарыстоўвалі іх кроў для параненых нямецкіх салдатаў. Апроч лагераў, былі створаны 170 гета для яўрэйскага насельніцтва, якое знішчалі цалкам. Загінуў кожны трэці беларус. Няма ніводнай сям'і, якой бы не кранула вайна.

Дзеці даведаліся пра тое, якія баявыя аперацыі праходзілі на тэрыторыі нашага раёна, што прыйшлося перажыць нашым землякам, распавяла пра спаленыя вёскі ў нашым раёне.  Безумоўна, гэта старонка гісторыі не павінна забывацца. І супрацоўнікі музея заклікалі падрастаючае пакаленне памятаць пра тыя страшныя гады і жахі, якія прыйшлося перажыць іх аднагодкам, нашым дзядам, бабулям, каб у далейшым не дапусціць падобнага.

Атмасфера музея нагадала ўдзельнікам мерапрыемства пра вайну, пра людзей, якія сышлі і не вярнуліся, і пра тое, якім коштам далася Перамога нашаму народу. Дзеці не спяшаліся разыходзіцца і нанова пачыналі разглядаць экспазіцыю, абмяркоўваць з сябрамі і падзяляцца ўражаннямі. А гэта значыць, што яны не засталіся абыякавымі.

IMG-015c1ce38a4de47da6a7742e6cfbc52c-V  IMG-02905aec412d113b137f9bf972c0270b-V

свернуть

"О чем звонят колокола Хатыни"

22.03.2022
развернуть

«Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае –
асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў»
Ул. Караткевіч


Год гістарычнай памяці, якім у Беларусі абвешчаны 2022 год, пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа.
22 сакавіка ва ўстанове прайшоў адзіны ўрок памяці «О чем звонят колокола Хатыни». У ім прынялі ўдзел навучэнцы з першага па адзінаццаты клас.
Гісторыя нашага народа поўная трагічных падзей. Шматлікія з іх з часам сцерліся з памяці людзей і сталі здабыткам архіваў. Аднак ёсць падзеі, якія не забываюцца, іх значнасць з кожным годам толькі ўзрастае. Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам — гэта няўціхлы боль у сэрцах беларусаў, усіх савецкіх людзей. Да фатальнага дня 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка Хатынь атачылі атрады карнікаў, якія складаліся з эсэсаўцаў і паліцаяў-украінцаў. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, Самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў. У выніку генацыду на тэрыторыі БССР загінула звыш 2 млн. 200 тыс. савецкіх грамадзян. Сагнаны ў Нямеччыну пад пагрозай смерці больш 377 тыс. грамадзян, шматлікія з якіх загінулі ў выніку невыносных умоў працы, пазбаўленняў, здзекаванняў. Падчас акупацыі 5 295 населеных пунктаў знішчаны з часткай жыхароў. 325 з іх не былі адноўлены пасля вайны.
Падчас мерапрымства навучэнцы і педагогі ўспомнілі і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

IMG-46035cd098526ac627228f98d7cfd86f-VIMG-b7eb306ac820910513604ce92de7aee6-VIMG-c7fee210b238310f13981d1b3de23cea-VБез имени-1IMG-ab2606d1d8de9dd0133d901f5337d22f-VIMG-d59dd11a08066fcb762d8c03792672cf-VIMG-9ba385dc9d3343b7e3b64a60cdb933a8-VIMG-1ca5f705419db7dc3426c8467d9aa48b-V

свернуть

Мерапрыемствы 17 і 18 сакавіка, прысвечаныя тэме генацыду

развернуть

17 і 18 сакавіка ва ўстанове прайші мерапрыемствы, прысвечаныя тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзецям расказалі пра жахлівыя злачынствы нямецка-фашысцкіх вылюдкаў і іх паслугачоў, здзейсненымі імі за калючым дротам лагераў смерці, у населеных пунктах нашай краіны. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, пра генацыд беларусаў, пра жахі, якія народам свету прынёс фашызм і яго непазбежны спадарожнік – вайна. 

Пра шматлікіх ахвяр фашызму, пра гераічны подзвіг нашага народа нельга забываць, мы абавязаны памятаць пра мінулае, мы абавязаны выразна ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць міжнацыянальная розніца, расавая няцерпнасць і грэбаванне да чалавечай добрай якасці.

свернуть