Паважаныя бацькі!
Паведамляем Вам аб тым, што згодна з рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 ліпеня 2015 №1771 "Аб замацаванні жылых дамоў, сельскіх населеных пунктаў за ўстановамі адукацыі Дзяржынскага раёна", за дзяржаўнай установай адукацыі "Скірмантаўская сярэдняя школа" замацаваны наступныя населеныя пункты:
аг.Скірмантава, в.Глушынцы, в.Галышова, в.Грынкевічы, в.Дзянісаўшчына, в.Зарэчнае, в.Каўшова, в.Нарэйкі, в.Скарабагатаўшчына, в.Цюхаі, в.Якуты
Чытаць інфармацыю на сайте Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аб арганізацыі прыёму дакументаў
На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс, з мэтай забеспячэння адзіных падыходаў да прыёму дакументаў для залічэння ў 1 класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з улікам змяненняў нормаў Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, якія тычацца тэрмінаў прыёму дакументаў для залічэння ў 1 класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі ад 20.12.2011 № 283 у рэдакцыі ад 02.12.2019 № 180) прыём дакументаў у 1 класы ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня.
Прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў дзяцей для залічэння ў 1 клас на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў з 16 па 28 жніўня.
У адпаведнасці з п. 3 арт.151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якія на пачатак навучальнага года дасягнулі ўзросту шасці гадоў, або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.
Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
Графік прыёму заяў
Панядзелак-пятніца з 8:00 да 13:00; з 15: 00 да 20:00
Субота з 9: 00 да 12:00
Дакументы, неабходныя для залічэння ў 1 клас:
Заява законных прадстаўнікоў
Медыцынская даведка ўстаноўленага ўзору (форма 1)
Кантактны тэлефон: 738 64