Прыём у 10 клас у 2024/2025 навучальным годзе

Фарміраванне 10 класа ажыццяўляецца на падставе Правілаў прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2022 №269. Прыём (залічэнне) у 10 клас ажыццяўляецца на падставе нарматыўных дакументаў:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 17 жніўня 2022 г. № 269 «Аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах» 

Пісьмо Міністэрства адукацыі Рэсбублікі Беларусь "Аб фарміраванні профільных класаў прафесійнай накіраванасці"

ДАКУМЕНТЫ ДЛЯ ЗАЛІЧЭННЯ Ў ДЗЕСЯТЫ КЛАС:
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (арыгінал);
заяву законнага прадстаўніка навучэнца (бланк і ўзор прадастаўляюцца пры прыёме дакументаў);

дакумент, які сведчыць асобу навучэнца;
медыцынская даведка аб стане здароўя.

Прыём асобы, якая дасягнула ўзросту чатырнаццаці гадоў, якая выказала жаданне ўдзельнічаць у конкурсе для асавання зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў. Ад імя непаўналетняй асобы заява можа быць пададзена яе законным прадстаўніком.

Заява пры прыёме ў X клас падаецца ў прыёмную камісію ўстановы ў перыяд з 12 чэрвеня да 10 жніўня 2024 года.

Пры прыёме ў X клас сярэдніх школ для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, прад'яўляецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.

На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня выдаецца загад аб залічэнні ў 10 клас.

ГРАФІК ПРАЦЫ ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ

панядзелак - пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00

субота 9.00-12.00

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле