Летнія канікулы

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!

Шчыра віншуем вас з надыходам летніх канікул!
Жадаем вам сонечнага надвор’я і выдатнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.

Для бацькоў лета - гэта час хваляванняў і выбару, дзе адпачне дзіця: мора, бабуліна вёска, загарадны або школьны лагер. Дарослыя разумеюць: упушчаныя магчымасці аздараўлення дзяцей у летні перыяд могуць негатыўна адбіцца на паспяховасці навучэнцаў.

Для дзяцей Лета – гэта час адпачынку і забаў, гэта разрадка, назапашанай за год напружанасці, папаўненне зрасходаваных сіл, аднаўленне здароўя, развіццё творчага патэнцыялу, удасканаленне асобасных магчымасцяў, час адкрыццяў і прыгод, час гульні, час пазнання новых людзей, а галоўнае-самога сябе. Натуральна ў кожнага дзіцяці свае планы на лета.

Штогод для навучэнцаў праводзіцца летняя аздараўленчая змена ў профільным аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем «Сонейка» на базе школы. Ён расчыніць свае дзверы з 03.06 па 21.06.

Чакаем вас дарагія сябры!