Трагічны лёс вёскі ў час вайны


Лёс вёскі Скірмантава у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў цесна звязаны з развіццём партызанскага руху ў нашым раёне, а таксама з лёсам яўрэяў.
Па нямецкаму загаду “Менск, 20 ліпеня 1941 г.” на тэрыторыі сучаснага Мінска было створана ГЕТА.
Месца было агароджана. Пакідаць ГЕТА было нельга, калі немцы заўважаць яўрэя, то зразу забівалі. Тым хто заставаўся, усё роўна рана ці позна пагражала смерць. Быў толькі адзін спосаб выратавацца – гэта збегчы ў лес, які быў недалёка.
З МІНСКАГА ГЕТА праз лясы яўрэі дабіраліся да вёскі Вертнікі па “маляваных” “спецыялістамі” грубых картах з прыблізным маршрутам у вёскі, праз якія яны павінны былі прайсці. Тут у іх быў невялікі адпачынак. Жыхары вёскі, рызыкуючы сваім жыццём, прымалі яўрэяў, дапамагалі прадуктамі, клапаціліся пра начлег, арганізоўвалі ахову: сяляне самі дзяжурылі па чарзе, ахоўваючы вяскоўцаў і яўрэяў-начлежнікаў. Але выратавацца без дапамогі партызан было немагчыма.
Аднім з арганізатараў падпольнага руху яўрэйскага супраціву ў Мінску быў Г.Смоляр. У справе выратавання ўцекачоў з гета многае вырашыла яго сустрэча з камандзірам партызанскага атрада імя Будзёнага С.Ганзенка, катораму ў свой час яны арганізавалі пабег з канцэнтрацыйнага лагеру ў Мінску на вул.Шырокай.
Атрад Будзённага створаны 24 чэрвеня 1942 года. Першымі байцамі атраду былі яўрэі.(дадатак №1 ). Нягледзячы на тое, што атрад дапамагаў, як мог, уцекачам, прыняць ўсіх магчымасці не было. Пагэтаму быў створаны сямейны яўрэйскі атрад № 106 Ш.Зорына, каторы прымаў усіх і старых, і малых.
Але ж гэта была не адзіная задача партызанскіх атрадаў. Яны вялі таксама актыўную дыверсійную дзейнасць па разбурэнню рэек, мастоў, дарог і г.д. Каб не дапусціць гэтай дзейнасці фашысты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан.
Адной з самых маштабных аперацый па знішчэнню партызан была аперацыя “Герман”.
Па матэрыялам партызанскіх архіўных дакументаў.
Товарищу Платону и Донскому.
Из Минска началось усиленное продвижение немецких войск по направлению ст Молодечно и м. Ивенец. Количество неизвестно. На 20 июля заняты деревни невдалеке от пущи Падневичи, Кисели, Киевец, Крапивники, подходят к д. Гудам и к д. Корзунам. В Полочанах, по сведениям нашей разведки , высадилось от 2000 до 3000 немецких войск. Цель высадки неизвестна, но предполагается блокада пущи.
На 18 июля в Молодечно и в м. Красном гарнизоны без изменения. При продвижении немцы забирают всех трудоспособных жителей, скот и прочее.
Разведка продолжается
Ком. бригады Грибанов Комиссар Казак
Начальник особого отдела Зухба
20 июля 1943 года
Добавлю, что по данным агент. разведки продвигается к пуще около дивизии. Состав войск: немцы, украинцы, литовцы, чехи, латыши, и всякая другая сволочь.
Зухба.1
Фонд 1399 вопіс 1 справа 169
Разведданные
В г.Воложин стоит 2 батальона украинцев по 300-400 человек
100-150 немцев
Донесение.
Казак получил сведения из Заславля, что каратели собираются прочистить Заславльский, Дзержинский, и Раковский р-ны. Установка у них такова: если они где-либо в деревне застанут партизан- деревня будет уничтожена. Если же партизан нет они возьмут только молодёжь без репрессий.2
Распачалась аперацыя “Герман” 13-15 ліпеня. Пачалось наступленне ад Ліды, Навагрудка , Баранавіч на ўсход, ад Заслаўя, Валожына на паўднёвы захад, ад Дзяржынска і Стоўбцаў на паўночны захад. Удзел ў гэтай аперацыі прымалі эсэсаўскія батальёны Дырлівангера, Грыппа і інш. карныя атрады. Асноўнай задачай аперацыі была блакада партызанскіх злучэнняў у Налібоцкай пушчы. Партызаны апынуліся ў цяжкім становішчы, але яшчэ больш безабароннымі былі мірныя жыхары.
У выніку гэтай карнай аперацыі вёска Скірмантава 29 ліпеня 1943 года была спалена разам з жыхарамі. Як гэта адбылося ёсць розныя сведчанні. У жывых засталіся хлопчык і дзяўчынка, якія ў гэты момант пасвілі кароў, а таксама жыхарка вёскі Куніцкая Раіса Паўлаўна.
Па ўспамінам выратаваўшыхся ўсё адбывалася наступным чынам.
Напярэдадні трагедыі, 28 ліпеня 1943 года, немцы абышлі вёску, абстралялі лясы, у пошуках яўрэяў, і начавалі за ваколіцай. Раніцай яны рушылі ў бок вёскі Каўшова. На палове дарогі немцы сустрэлі некалькі бежанцаў-яўрэяў. Іх схапілі, абшукалі, дапыталі. Знайшлі хлеб. Спытаўшы, дзе яны ўсё гэта ўзялі, бежанцы адказалі, што хлеб ім далі ў вёсцы Скірмантава. Яшчэ яны паведамілі, што скірмантаўцы кормяць партызан і даюць ім вопратку. А ў вёсцы пяклося шмат хлеба для партызан. Даведаўшыся пра гэта, немцы вярнуліся ў Скірмантава і загадалі мірным жыхарам збірацца быццам бы на сход і абавязкова ўзяць з сабой дакументы. Іх сагналі ў хлеў, два гумны і вялікую новую хату партызанскага сувязнога Навіцкага і спалілі.
Гірш Смоляр у сваіх успамінах паведамляе:
“У выпадку раптоўнага нападу карных атрадаў няўзброеныя мужчыны, жанчыны , дзеці і старыя не змаглі б аказаць сур’ёзнага супраціву ворагу. І першы званок ужо празвінеў: калі група з трыццаці яўрэяў з Менскага гета прыбыла ў Скірмантава, вёску раптоўна з ўсіх бакоў атачылі эсэсаўцы. Разам з некалькімі тамтэйшымі сялянамі ўсе яўрэі, якія яшчэ нават не паспелі пасапраўднаму глынуць свабоды, былі сагнаныя ў хлявы і зажыва спаленыя.”3
Па ўспамінах С.М. Марголиной "Остаться жить" МОИ БРАТЬЯ: САМУИЛ И САША:
“...на рассвете беглецы нашли нужную дорогу и неподалеку от деревни Новый Двор в лесу повстречали группу вооруженных людей. Это были партизаны. Радость, правда, была недолгой: из всей группы они отобрали только четырех молодых ребят, в том числе и Самуила. Остальные двенадцать остались невостребованными. Безоружные, измученные голодом и жаждой, они пришли в деревню Скирмонтово и по трагической случайности подоспели прямо к карательной акции, где разделили судьбу жителей этой деревни, сожженной вместе с ее обитателями за связь с партизанами.”4
У вядомай ў свеце кнізе Альтмана “Халакост” згадваецца наступнае:
“Беспрецедентной была расправа в д. Скирмунтово Койдановского района, где за укрывательство евреев была сожжена вся деревня вместе с жителями (280 человек) .”
Георгій Васільевіч Будай, былы камісар партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі ўспамінае:
У ліпені 1943 г. гітлераўцы наладзілі карную экспедыцыю супраць партызан... Наш лагер размяшчаўся каля вёскі Скірмантава. Я папярэдзіў жыхароў вёскі аб карніках. Вёска апусцела, людзі схаваліся ў лесе. Змянілі і мы свае месцазнаходжанне.
Карнікі знайшлі ў лесе жыхароў Скірмантава. «Мы ваюем з партызанамі, а не знасельніцтвам, — заявілі яны. — Ідзіце па дамах!».
Людзі паверылі і вярнуліся ў родную вёску. У лесе засталася толькі сувязная партызанскага атрада імя С.І.Будзённага.
27 ліпеня ў дзесяць гадзін раніцы карнікі сагналі ў калгасны хлеў усіх жыхароў Скірмантава, устанавілі кулямёты і, абліўшы хлеў бензінам, падпалілі яго. Жывымі былі спалены 162 чалавекі. Вёску гітлераўцы зраўнялі з зямлёю.5
У кнізе “Памяць “ згадваецца пра гэтыя падзеі наступным чынам:
Самастойныя спробы яўрэяў устанавіць сувязь з партызанамі не заўсёды мелі поспех, а былі выпадкі, калі яны натыкаліся на невялікія танкавыя злучэнні нямцкага рэзервовага войска. Каб папярэдзіць такія недарэчныя выпадкі, з атрада №106, утворанага з мінскіх яўрэяў, камандірам якога стаў партызан грамадзянскай вайны Шалом Зорын, пасылаліся ўзброеныя партызаны, каб перахапіць уцекачоў. Гэта мера перасцярогі неўзабаве прынесла добры плён. За некалькі дзён каля 50 яўрэяў-уцекачоў, у тым ліку старыя і жанчыны з дзецьмі, паспяхова дабраліся да базы атрада Ш.Зорына. Калі група з 30 яўрэяў, якія ўцяклі з МІНСКАГА ГЕТА, прыбыла ў вёску Скірмантава, то яе раптоўна акружылі эсэсаўцы і спалілі вёску разам з жыхарамі. 6
Я прачытала вам розныя сведчанні пра падзеі ў вёсцы Скірмантава. Яны ва многам не супадаюць, больш за тое супярэчаць адзін аднаму. Многа застаецца невысветленых пытанняў. Такія як, колькі яўрэяў было спалена ў вёсцы, якія фашысцкія атрады займаліся гэтым і многае іншае, але тым не менш мы можам зрабіць нейкія бясспрэчныя вынікі.
Вёска Скірмантава знаходзілася ў партызанскай зоне. Партызаны дапамагалі знаходзіць прытулак яўрэям-уцекачам з гета ў вёсцы. Гэта і з’явілася асноўнай прычынай яе знішчэння.
Фашысцкая палітыка генацыду – гэта жудаснае злачынства перад чалавецтвам. Але ж простыя людзі розных нацыянальнасцяў як маглі выратоўвалі ахвяр гэтай палітыкі, давалі прытулак, нягледзячы на тое, што гэта пагражала ім смерцю. Заснаванае ў 1953 годзе званне “Праведнік Народаў Свету” прысвоена звыш 185500 чалавек з усіх акупаваных тэрыторый за дапамогу і рызыку сваім жыццём за выратаванне яўрэяў у гады “Халакосту”.
Пасля вайны вёска адрадзілася. У ёй жывуць людзі з другіх вёсак, гарадоў і краін. Але нягледзячы на гэта, памяць аб тых падзеях жыве.
У 1984 годзе быў устаноўлены абеліск на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Аднак імёнаў загінуўшых яўрэяў там няма. Гэтае пытанне яшчэ не даследавана да канца, пагэтаму трэба прадаўжаць даследаванні, каб надпіс на нашым помніку “Нікто не забыт, нішто не забыта” адпавядаў ісціне.

1 НА РБ Фонд 1399 Вопіс 1 справа163

2 НА РБ Фонд 1399 Вопіс 1 справа163

3 Г. Смоляр Менскае гета. Ст

4 С.М. Марголина "Остаться жить" МОИ БРАТЬЯ: САМУИЛ И САША”

5 Памяць. Дзяржынскі раён Мінск 2004 ст.288.

6 Памяць. Дзяржынскі раён Мінск 2004 ст.295.

Літаратура.
1.НА РБ Фонд1399 справа 84,87,90,163,169
2 И.Альтман Холокост и еврейское сопротивление на территории СССР
3 Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы ВОВ; Документы и материалы т1-3 Минск 1967-1982.
4 С.М. Марголина "Остаться жить" МОИ БРАТЬЯ: САМУИЛ И САША”
5 Нарысы гісторыи Беларусі .ч2 Мінск 1995.
6 Памяць. Дзяржынскі раён Мінск 2004
7 Г.Смоляр Менскае гета. Минск 2002г
8 Энцыклапедыя Гісторыя Бедарусі ў 6 тамах Мінск 2004г