skirmont - чыстая сіла

Ёсць меркаванні, што Скірмонт (глядзі Скірмонт пераможца татар), як і іншыя літоўскія князі быў паходжання не жамойцкага (продкі сучасных летувісаў), а вараскага (варагі гэта вікінгі), што кантралявалі тут шляхі з варагаў ў грэкі.

Праз нашу мясцовасць праходзіў адзін з шляхоў. Наша вышэйшая кропка - гэта водападзел басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Тут варагі валачылі пехам свае дракары.

Напрыклад, у Расіі ёсць вёска Скірманава ў Валакаламскім раёне (назва ад слова волакі, валачыць) дзе на гербе горада дракар (лодка вікінгаў). Наўрад гэта супадзенне. У сучаснай Літве назваў, што пачыналіся з Скір - няма.

Лявон Галяк. А паходжаньні князёў літоўскіх. (аўтарскі правапіс)

Скір-монт: sкіг — ясны, чысты, mont — сіла.


А Прыход варагаў і апісанне ў літоўскіх хроніках прыходу князя Палемона
Праблема значаньня нарманскай экспансіі ў паўстаньні Вялікага Княства Літоўскага і дзяржаваў нашых суседзяў палякаў і ўкраінцаў у навуцы ня новая. Напрыклад, Карл Шайноха ідэнтыфікаваў племя лехітаў з нарманамі з VI ст. Тадэвуш Чацкі даводзіў існаваньне нарманскіх уплываў на польскае і літоўскае заканадаўства. Фр. Пекасінскі сьцьвярджаў, што племя лехітаў ужывала рунічныя знакі ў сваіх гербах.
У VII — IX стст. скандынавы праявілі вялікую экспансію, што адрозьнівалася па характары ў розныя часы і ў розных мясцох. Напрыклад, у Заходняй Эўропе яна праяўлялася найчасьцей у форме звычайных рабаўнічых нападаў, хаця побач з гэтым была і калянізацыя, як у Ісляндыі, Грэнляндыі, Англіі. Ва Усходняй Эўропе насіла ў большай меры гандлёвы, а з мэтаю лепшае эксплуатацыі мяйсцовага насельніцтва і дзяржаватворчы характар.
Ведаючы з гісторыі пра размах скандынаўскай экспансіі, якая сягала ад Грэнляндыі і Амэрыкі да Канстанцінопаля, цяжка дапусьціць, што скандынавы не пацікавіліся суседнімі, праз мора, наднёманскімі землямі.
У дакладна неазначаным часе нейкая скандынаўская група, магчыма, блізкая да той, што пазьней зарганізавала кіеўскую дзяржаву Русаў, увайшла з Балтыцкага мора ў Нёман, стварыла апорны пункт пры вусьці Нёмана ды пачала паступова пасоўвацца ўверх па рацэ і ейных прытоках, падпарадкуючы мясцовае жамойцкае насельніцтва. На блізкасьць гэтых дзвюх групаў указваюць найменьні з коранем «рус» бліз вусьця Нёману. Рака тут дзеліцца на два вялікія рукавы, з каторых правы называецца Русс. Сама затока, вядомая цяпер пад назовам Куронскай, да XV ст. менавалася Русна. Два галоўныя рукавы Нёману, што бліжэй да мора, дзеляцца на дробныя, адзін зь іх — Варус. Адсюль вынікае, што ў памянёнай мясцовасьці была нейкая этнічная група Рус ці Русь. Так, у гісторыі Нарвэгіі Тарфэўс'а падаецца, як кароль Гальфдан вёў вайну ў заморскай краіне на ўсходзе і забіў іхнага караля Зынтрыга. Там-жа згадваецца іншы кароль Русаў — Эймунд. Гэтыя імёны празрыста скандынаўскія, і таму можна сьцьвярджаць аб існаваньні скандынаўскай калёніі пры ўпадзеньні Нёману ў мора.
У «Хроніцы Быхаўца», «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» ды іншых згодна гаворыцца, што літоўская княжая група разам з сваім атачэньнем прыйшла з Рыму. Хронікі падрабязна апісваюць, як яна трапіла у вусьце Нёману і пачала пасоўвацца ўверх па рацэ, закладаючы гарады (замкі), пад-парадкуючы сабе мясцовае насельніцтва. Легенду пра паходжаньне літоўскай княжай групы з Рыму трэба адкінуць з увагі на тое, што яна не знаходзіць пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах, хоць часта ў легендах захоўваюцца сьляды праўдзівых здарэньняў. Магчыма, і быў пасьведчаны факт прыбыцьця «літоўскіх» князёў з-за мора, якія моўна здэнацыяналізаваліся, але захавалі свае традыцыі. Не зьдзіўляе невялікая колькасьць скандынаўскіх пахаваньняў, бо прышэльцы не вызначаліся шматлікасьцю. Памяць пра заморскае паходжаньне літоўскіх князёў, шляхты існавала ў ВКЛ нават напрыканцы XVI ст. Частка фэадалаў прапаноўвала прыняць за дзяржаўную лацінскую мову. Адзін з прыхільнікаў гэтае ідэі, Ратундус, удзельнік рэдакцыйнай камісіі Статуту 1588 г., выдаў на лацінскай мове хроніку літоўскіх князёў і ў прадмове да яе напісаў, што самыя ліцьвіны ахвотна прызнаюць, што яны ёсьць, за выняткам сялянаў, лацінскага паходжаньня і з русінаў, найболыш выдатныя, такога ж паходжаньня. ...
Адной з тыповых рысаў скандынаваў — удзельнікаў рабаўніцка-ганд-лёвых экспэдыцыяў — была іхная лёгкая моўная асыміляцыя зь мясцовым насельніцтвам, а дакладней, зь ягоным верхнім слоем. Вікінгі, якія аселі ў Нармандыі ў 911 г. за сто гадоў згубілі сваю мову, але не на карысьць брэтонаў, народу прыналежнага да кельцкай моўнай групы, а — франкаў. Падобнае зьявішча наглядаецца ў экспансіі па Нёмане. Прыйшоўшы на беларускую тэрыторыю, скандынавы вельмі хутка зьбеларусізаваліся. У летапісах спатыкаем запісы княскіх дыялёгаў, усе яны па-беларуску, так што, невядома, ці ведалі гэтыя князі наагул жамойцкую мову. У гістарычных крыніцах такіх сьведчанняў няма.
В. Імёны літоўскіх князёў
“Пяройдзем да канкрэтных фактаў на пацьверджаньне тэзы пра скандынаўскае паходжаньне літоўскіх князёў. Адным з доказаў нябалцкага паходжаньня гэтак званых «літоўскіх» князёў ёсьць імёны іхныя, а таксама атачэньня — баяраў і шляхты. Спробы сэмантычнага тлумачэньня антрапонімаў літоўскіх князёў рабіліся ўжо неаднаразова. Гэтак расейскі філёляг В. Н. Юргевіч у працы «Опыт объяснення имен князей литовских» (1881 г.) паставіў сабе за мэту давесьці, што ўсе гэтыя імёны славянскага, а да-кладней, хрысьціянскага паходжаньня.
Напрыклад, паводле Юргевіча, Ягайла — тое самае, што Якаў (Якуб), Скіргайла — Сяргей, Сьвідрыгайла — тое, што Сідар, Альгерд — Аляксандр, Кейстут — Канстанцін. Задаволены з сваіх вывадаў, Юргевіч скарыстаў нагоду, каб пасьмяяцца з тых, хто хацеў бы знайсьці тлумачэньне імёнаў літоўскіх князёў з жамойцкай мовы, і падае, што ў польскай газэце «Тыгоднік Петэрбурскі» ад 17 чэрвеня 1850 г. два жамойты далі свае спробы выясненьня значаньня імёнаў. Так, на думку Даніло, азначае “Калі жаль”, паводле ж Доўгдарыса — “Добры яздок”.
Кейстут, паводле Даніло,— “Пераменлівы”, а Доўгдарыса — «Той, хто разагравае».
Гедымін, паводле Даніло,— «Той, хто топча сорам», Доўгдарыса —. «Дасканалы спявак».
Сьвідрыгайла, паводле Даніло,—“Жаль сэрца”, Доўгдарыса,— «Той, хто дагнаўшы, можа зьнішчыць». Досыць гэтых прыкладаў дзеля сьведчання цяжкасьцяў, зьвязаных з спробамі тлумачэньня імёнаў літоўскіх на падставе жамойцкае мовы. Калі возьмем славянскія падобнага , тыпу, дык не спаткаемся зь ніякімі цяжкасьцямі. Кожнаму, хто ведае хоць адну славянскую мову, не складана расшыфраваць значаньні імёнаў Расьціслаў, Вячаслаў ці падобных.
Перад тым як перайсьці да разгляду антрапонімаў, трэба зрабіць некалькі ўступных заўвагаў. Напісаньні імёнаў у летапісах і дакументах вызначаюцца вялікай размаітасьцяй. Здараецца, што адно і тое імя ў хроніцы ці дакуманце перадаецца па-рознаму. Літары — «а» і «о», «у», «г», «т» і «д», «е» і «і», мяняюцца безь ніякае сыстэмы. Напрыклад, маем «Гедымін» і «Гедіман», «Міндок» і «Міндог», «Мендог», і«Мендог», «Скірмунт» і «Скірмонт»і «Кейстут» і «Кейстутей» ды г. д.
Старажытнагерманскія, а ў нашым выпадку скандынаўскія імёны часта складаліся зь дзьвюх частак — словаў, што азначалі розныя пазытыўныя вартасці, як удача, адвага, сіла, улада, багацьце, кіраўніцтва; або важныя рэчы, як лук, меч, кінжал ды г. д. Гэтыя словы камбінаваліся ў бясконцую колькасьць спалучэньняў, творачы імёны. Дзьвюхчасткавыя былі адзнакаю вышэйшага становішча, бо звычайныя вікінгі мелі часта кароткія -Токі, Буй, Алі, Вульф ды г. д. Імёны двухскладовага тыпу дазваляюць шырокую інтэрпрэтацыю іхнага значання.
Найбольш пашыранай канцовай часткай гэтых антрапонімаў ёсьць “Монт” (напрыклад, Скірмонт) і “Мунт” (напрыклад, Нарымунт). Слова“Монт” ці «мунт» азначае руку, а у пераносным значаньні — сілу, апеку. Паходжаньне імёнаў з «монт» ці «мунт» стане хіба яснае, калі мы зьвернем увагу на тое, што ў сагах вікінгаў, а таксама на помнікавых камянях з рунічнымі надпісамі ў Швэцыі й Даніі гэта вельмі пашыраны элемэнт. Там мы знаходзім: Ар-мунд, Гуд-мунд, Гер-мунд, Ас-мунд, Э-мунд ды інш.
Другой па пашырэньні ёсьць канцовая частка імя «Бут» — «Вud». Слова гэтае азначае загад, каманду, кіраўніцтва, як у імені Карыбут.
Элемэнт — Віл, як у імёнах Радзі-віл, Монт-віл, азначае волю, свавольную асобу, не падуладную іншым. «Гайло», «Гело», праўдападобна, паходзіць ад «Geled» — чын, становішча, або ад «Gal» — злосны, шалёны.
«Герд» (Аль-герд, Доўгерд) — ад слова «Gег» — дзіда. У скандынаўскай міталёгіі ўспамінаецца імя Gerda, «Волд», «Валд» (Раг-волд) — сіла, улада, кіраваньне.
Скончыўшы кароткія агульныя заўвагі і разгляд некаторых слоўных элемэнтаў, што паўтараюцца ў канцоўках двухслоўных імёнаў літоўскіх князёў, разгледзім першыя слоўныя элемэнты гэтых імёнаў.
Буй-від: лук, vid — вялікі (трэба ўспомніць, што імя Буй згадваецца ў апавяданьнях пра дружыну Етсборскіх вікінгаў).
Доў-герд: dolk— кінжал, gег— дзіда.
Эй-монт: еуе — мець, mont- апека, сіла.
Еўнут: еvnе — здольнасьць, сіла.
Гашт-олт: gаst. — марак, оld — стары.
Геды-мін: gedigen — праўдзівы, min — мой.
Гер-монт: gег — дзіда, вайна, ; mont — сіла.
Я-монт: jа — але, mont — сіла.
Кейстут, Кейстуцей: кеjstе — левая рука, леваручны.
Коры-бут, Кор-бут: когі — кучаравы, bud — правадыр.
Коры-гайла: когі — кучаравы, gailа — той, хто мае становішча.
Монт-віл: mont — сіла, VIL — воля.
Нары-мунт: nагіs — суровы, ня-роўны, mont — сіла.
Аль-герд: оl — усё, heard— чуючы. У скандынаўскай міталёгіі згадваецца імя Gerda.
Пісі-монт: pisке — сячы, біць, mont - сіла.
Сіг-мунт (Жыгімонт) паходзіць ад Sigmundr, гэта тытул скандынаўскага бога Одына і тлумачыцца як Самаўладца, Sig — сам, mont— сіла.
Радзі-віл: rаd — сябра, цела, веславаць, рада, vil-воля.
Раг-валд: гаd — цягнуць, у значаньні веславаць, vald — сіла, кіраваньне. Корань Раг выступае і ў імені швэдзкага князя XI ст., а таксама ў рунічных тэкстах з X ст.— Рагнгілд і Рагнфрід.
Відзі-монт: vid- шырокі, разумны, mont — сіла, апека.
Скір-гайла: skir — ясны, чысты, gaila — той, хто мае становішча.
Скір-монт: sкіг — ясны, чысты, mont — сіла.
Віскут: visке — разрываць, нішчыць.
Тот-віл: tоt — тугі, vil- воля.
Як відаць з гэтых прыкладаў, частка імёнаў літоўскіх князёў знаходзіць вытлумачэньне ў скандынаўскай мове, што дае падставы меркаваць і пра адпаведнае паходжаньне іхных носьбітаў.”
С. Абрад пахавання Гедыміна.
“Нагадаем, што скандынавы-пагане верылі ў жыцьцё пасьля сьмерці, і гэта накладала маральны і звычаёвы абавязак на блізкіх памерлага забясьпечыць таго рэчамі і паслугамі, якімі карыстаўся ён пры жыцьці.
Вось як апісваецца абрад паховінаў князя Гедыміна ў «Хроніцы Быхаў-ца»: «А потым, калі ўсе сем сыноў зьехаліся на хаўтуры свайго бацькі, дык апранулі яго ў княжую вопратку, якую за жыцьця найлепш любіў, а пры ім шаблю, рагаціну, сагайдак, пару сокалаў, пару хортаў, каня жывотнага зь сядлом, слугу ягонага найвярнейшага, любімага зь ім, зьвязаўшы, на стос дрэва паклалі, а таксама зброю ягоную і частку нейкую ваеннай здабычы і трох вязьняў немцаў збройных жывых, навокал дровы падпаліўшы, зь ім спалілі...».” 1
D. Варажскія рунічныя знакі на гербах літоўскіх князёў
“У III ст. н. э. скандынавы пачынаюць ужываць гэтак званыя руны — пазьнейшыя пісьмовыя знакі, якія пачаткова мелі толькі магічнае значаньне, а потым пачалі выконваць функцыю альфабэту. Руны вырэзваліся'на камянёх ці дрэве і складаліся пераважна з простых лініяў.
Старэйшы рунічны альфабэт быў з трох радоў — сэрыяў, па восем рунаў у кожным радзе.
У розных германскіх плямёнаў старэйшы рунічны альфабэт, названы паводле першых шасьці знакаў футарк'ам, пазьней пачаў падлягаць зьменам, у выніку чаго ўзьніклі мясцовыя рунічныя альфабэты, як англа-саксонскі, данскі ды іншыя. У Даніі быў створаны прасьцейшы (карацейшы) рунічны альфабэт, які складаўся з 16 рунаў.”2
Далей аўтар згадвае і апісвае рунічныя знакі на гербах Сапегаў, Голубаў, Яцынаў і г.д. На многіх з гэтых гербоў ёсць выява молата Тора.
Таксама ён прыводзіць сведчанне адкуль ўзяліся на гербах рунічныя знакі.
Таму цікава пазнаёміцца з выказваньнем Яна Якубоўскага, зьмешчаным у № 7 Працаў Варшаўскага Навуковага Таварыства за 1912 г.:
«Пазьнейшая літоўская хроніка расказвае, што літоўскія паны, абураныя на падступныя махінацыі палякаў, адаслалі ім свае гербы, што былі атрыманыя ў Гародле. Дадае пры гэтым, што вярнуліся да сваіх старых. Гербы адасланыя былі сымбалем братэрства з палякамі, а калі братэрства гэтае мелася сарвацца, дык трэба было іх адаслаць палякам. Застацца, аднак, без гербаў літоўскія паны не маглі. Не маглі нават прызнаць, што перад вуніяй з Польшчай іхныя продкі ніякіх гербаў ня мелі. Дзеля ратаваньня свайго гонару, сваіх радоў пастанавілі ўваскрэсіць, а фактычна стварыць літоўскія гербы з часоў перад вуніяй у Гародле. Ці гэтая іхная праца была зробленая ўжо тады, ці толькі пазьней, у XVI ст., ня ведаем».
Запраўды, мы ня ведаем, але самы факт, што ў гэтых гербах аказаліся рунічныя знакі і молат Тора, дастаткова ясна гаворыць аб існаваньні старой скандынаўскай традыцыі. Мы, прынамсі, іншага тлумачэньня не знаходзім.“