Смоляр Г.

Па ўспамінам мясцовых жыхароў, лёс вёскі Скірмунтава у гады вайны быў цесна звязан з лёсам яўрэяў. Ўспаміны на гэту тэму засталіся    у музеі г. Дзяржынска. У наш час выходзяць кнігі, якія раскрываюць тыя старонкі гісторыі вайны, якія раней замоўчвалісь. Такой кнігай з'яўляецца кніга успамінаў кіраўніка яўрэйскага гета, а таксама актыўнага удзельніка партызанскага руху Г.Смоляра. У гэтай кніге ёсць  успаміны, якія непасрэдна датычацца гісторыі нашай вёскі Скірмунтава, і некаторых вёсак побач . 

 «З цягам часу адыход габраяў у лес набыў стыхійны  характар. Невялікімі групамі габраі выходзілі з гета і кіраваліся да лесу, ведаючы толькі, што «недзе  там» ёсць вёскі Старое Сяло, Лісоўшчына, Скірмантава, і калі ты дабраўся туды, лічы, ты ужо знаходзішся у «партызанскай краіне». У нас было нават некалькі «спецыялістау», якія «малявалі» грубыя мапы з прыблізнымі маршрутамі у гэтыя вёскі. Узброеныя такімі «мапамі», габраі нярэдка збіваліся з патрэбнага шляху і траплялі у лапы нямецкіх патрулёу.»

Г.Смоляр Менскае гета. 2002г стар.128

«У раёне , дзе базаваліся «зорынцы»1, размяшчаліся шмат нямецкіх вайсковых і паліцэйскіх гарнізонау. У выпадку раптоўнага нападу карных атрадаў няўзброеныя мужчыны, жанчыны, дзеці і старыя (а менавіта яны складалі пераважную большасць «зорынцаў») не змаглі б аказаць  сур'ёзнага супраціву ворагу. І першы званок ужо празвінеў: калі група з трыццаці габраяў Менскага гета прыбыла ў Скірмантава, вёску  раптоўна з усіх бакоў атачылі   эсэсаўцы. Разам з некалькімі тамтэйшымі сялянамі   ўсе габраі, якія яшчэ нават не паспелі па-сапраўднаму  глытнуць свабоды, былі сагнаныя ў хлявы і зажыва спаленыя.»2

Г.Смоляр Менскае гета. 2002г стар.131  

  Пасля гэтага гэты атрад  габраяў быў пераведзены ў Налібоцкую пушчу, пад кіраўніцтва Івянецкага міжраённага цэнтра.   У вечары мы з Кашынскім3 пайшлі на сустрэчу з моладдзю ў суседнюю вёску 4. Я  расказаў там пра зверствы, якія немцы  чынілі ў Менску, апісаў ім, наколькі ведаў сам сітуацыю на фронце. Пры канцы сустрэчы Кашынскі зрабіў "«аб яву"»: мауляў, усе  маладыя людзі, раз у іх ёсць абавязак служыць у войску, цяпер мабілізуюцца ў шэрагі  партызанаў для бараць бы з ворагам; за кароткі перыяд яны мусяць падрыхтавацца да новага жыцця ў лесе.     Гэта быі першы і адзіны выпадак за ўвесь час маёй партызаншчыны, калі маладыя людзі мабілізоўваліся не як добраахвотнікі,  а як бранцы. Вынік такога падыходу аказаўся трагічным.»

Г.Смоляр Менскае гета. 2002г стар.122

«Усе маладыя, прымусова мабілізаваныя Кашынскім партызаны зніклі без вестак. Пазней іх бачылі пад нямецкім канвоем у Койданаве, а яшчэ пазней мы даведаліся, што ўсе яны, апрача аднаго, самі здаліся немцам, і іх адпусцілі дамоў. Я намерыўся  дакапацца да прычынаў такіх здрадніцкіх паводзінаў . Сустрэушыся з некаторымі з іх, я ўсё зразумеў. Бацькі гэтых маладых людзей у 1937 –м былі дэпартаваныя або забітыя савецкім рэжымам.5 Усе яны паходзілі з тых мясцінаў, дзе ў свой час быў  створаны польскі нацыянальны раён. ... Я пачуў шчымлівыя гісторыі пра тое, што здарылася з іхнымі  сем'ямі пад час  «яжоўшчыны», пра тое , як ліквідоўвалі польскі раён разам з усімі польскімі школамі і бібліятэкамі, пра тое , як без  цырымоніяў зганялі сялянаў з палітай іхным потам зямлі.   Я прапанаваў брыгаднаму камісару Ваўчуку, каб ён сам паспрабаваі пагаварыць з гэтымі маладымі людзьмі-іх можна зразумець, бо раны ў іхных сэрцах не загаіліся і да гэтага часу. Кінуўшы на мяне поўны неўразумення позірк, Ваічук параіў мне не забіваць гэтым галаву."   

Г.Смоляр Менскае гета. 2002г стар.138

1 Маецца на ўвазе партызанскі атрад №106, камандзірам якога быў Зорын.

2 На помніке ў Скірмантава ёсць імёны 160 загінуўшых жыхароў вёскі

3 Назначаны чалавек для фарміравання партызанскага атрада

4 Маецца на ўвазе суседнюю ад вёскі Вертнікі.

5 Па ўспамінам мясцовых жыхароў, амаль што ўсё мужчынскае насельніцтва Вертнікаў было рэпрэсавана ў 1937 годзе.