Халакост - злачынства фашызма

Змест.

  1. Уводзіны
  2. Лёс вёскі ў час вайны.
  3. Заключэнне
  4. Літаратура.
  5. Дадатак 1
  6. Дадатак 2
  7. Дадатак3.
  8. Дадатак4
  9. Дадатак5

Уводзіны.
Вышэйшай кропкай Беларусі з'яўляецца наша гара Дзяржынская- 345 м. над узроўнем мора. Да 1958 года гару Дзяржынскую мясцовыя жыхары называлі Святой. Калі наша гара, і на якой падставе атрымала такую назву невядома. Наданне гары такой назвы даволі звычайна не толькі для Беларусі. Гара ў міфалогіі розных народаў як сімвал даволі распаўсюджаны і займае значнае месца.
У беларуска-балцкай міфалогіі Гара сімвалізавала шлях для душ памерлых у вырай. Каляндарна-абрадавы фальклор выяўляе гару як сакральны цэнтр рытуальнай прасторы. Большасць паганскіх свяцілішчаў, вядомых на Беларусі з пісьмовых крыніцаў і палявых даследванняў, стаіць на гары. Сакральнае значэнне мелі ўзгоркі, за якімім замацаваліся народныя назвы- Дзявочая гара, Святая гара, Бабіна гара, Лысая гара. Звычай пакланяцца ўзгоркам дажыў да ХХ стагоддзя.
Беларуская міфалогія . энц. Слоўнік ст 114 Мн "Беларусь 2006 598ст
Святая гара. З такой назвай у Беларусі вядомыя шматлікія культавыя ўзгоркі, авеяныя мноствам паданняў, узгоркі, на якіх былі храмы, спраўлялі Купалле, якія карыстаюцца вялікай пашанай. Найбольш знакамітыя- Святая гара каля Койданава, з-пад якой пачынаецца Нёман
Беларуская міфалогія . энц. Слоўнік ст 294 Мн "Беларусь 2006 598ст
Апошні фрагмент з энцыклапедыі апавядае менавіта пра гару, якая знаходзіцца каля нашай вёсцы Скірмантава і цяпер называецца Дзяржынская.
Беларусы - народ сціплы і непрыкметны. Яны ніколі не імкнуцца выдзеліцца, узвысіцца над іншымі. Такая і самая высокая беларуская гара. Яе можна не заўважыць і з пяцідзесяці метраў. Турысты заўсёды застаюцца расчараванымі яе выглядам.
Не аднойчы пісалі аб тым, што трэба звярнуць увагу на гэтае знакавае месца для беларусаў. Гэтае месца ачысцілі ад калгаснага жалезнага лому, зрабілі прывабную агароджу, пляцоўку для машын і г.д. Але ёсць думкі, што яшчэ трэба вярнуць ёй старую назву- “Святая”. Старая назва ёй бліжэй. Як сімвал пакут нашага народа. Тым больш гара знаходзіцца побач з вёскай Скірмантава, якую спалілі карнікі з яе жыхарамі за тое, што яны дапамагалі ў гэты цяжкі час народу яшчэ больш няшчаснаму і пакутнаму-яўрэям.

Лёс вёскі ў час вайны.

Лёс вёскі Скірмантава у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў цесна звязаны з развіццём партызанскага руху ў нашым раёне, а таксама з лёсам яўрэяў. Па нямецкаму загаду “Менск, 20 ліпеня 1941 г.” на тэрыторыі сучаснага Мінска было створана ГЕТА.
Месца было агароджана. Пакідаць ГЕТА было забаронена. Той хто парушаў гэты загад – расстрэльваўся. Тым хто заставаўся, усё роўна рана ці позна пагражала смерць. Быў толькі адзін спосаб выратавацца – гэта збегчы ў лес, які быў недалёка. Але выратавацца без дапамогі партызан было немагчыма. Па ўспамінах уцекачоў з Мінскага гета маршрут выглядаў так- Мінск- Старае сяло- Лісаўшчына, Скірмантава- Вертнікі (лес паміж вёскамі Вертнікі і Навасады).
Вось як апісвае гэтае становішча Рубінчык , Тель-Авів 1999г
Не знаю, чем бы я мог отблагодарить жителей Старого Села за их благородный подвиг. Рискуя своей жизнью, они впускали в свои дома бегущих от смерти узников гетто. Не перечесть сколько еврейских жизней они спасли!
Встречаясь после войны с выходцами из гетто, бывшими партизанами, я всегда с благодарностью вспоминал о населении тех районов, где мы действовали. В Минском гетто не было дома, где бы тайком ни говорили о Старом Селе, а также о Лисовщине и Скирмонтово - трех белорусских деревнях, через которые пролегал путь в партизанские отряды.
Да, в них жили щедрые люди. Они отрывали от себя, но старались предоставить всем хлеб и кров. Рискуя жизнью, старосельцы делились с евреями последним. Низкий поклон вам, дорогие старосельцы, от всех спасенных!

Адным з арганізатараў падпольнага руху яўрэйскага супраціву ў Мінску быў Г.Смоляр. У справе выратавання ўцекачоў з гета многае вырашыла яго сустрэча з камандзірам партызанскага атрада імя Будзённага С.Ганзенка, катораму ў свой час быў арганізаваны яўрэйскім падполлем пабег з канцэнтрацыйнага лагеру ў Мінску на вул.Шырокай.
Атрад Будзённага створаны 24 чэрвеня 1942 года. Першымі байцамі атрада былі яўрэі.(дадатак №4 ). Нягледзячы на тое, што атрад дапамагаў, як мог, уцекачам, прыняць ўсіх магчымасці не было. Пагэтаму быў створаны сямейны яўрэйскі атрад № 106 Ш.Зорына, каторы прымаў усіх: і старых, і малых. Менавіта гэты атрад і апекаваў яўрэйскіх уцекачоў. У лесе к ліпеню 1943 года знаходзілася па ўспамінах каля 600 чалавек: дзяцей, жанчын, старых. Гэты атрад па-сутнасці быў безабаронны супраць карных атрадаў.
Адной з самых маштабных карных аперацый па знішчэнню партызанскіх атрадаў была аперацыя “Герман”.
Па матэрыялах партызанскіх архіўных дакументаў.
Товарищу Платону и Донскому.
Из Минска началось усиленное продвижение немецких войск по направлению ст Молодечно и м. Ивенец. Количество неизвестно. На 20 июля заняты деревни невдалеке от пущи Падневичи, Кисели, Киевец, Крапивники, подходят к д. Гудам и к д. Корзунам. В Полочанах, по сведениям нашей разведки , высадилось от 2000 до 3000 немецких войск. Цель высадки неизвестна, но предполагается блокада пущи.
На 18 июля в Молодечно и в м. Красном гарнизоны без изменения. При продвижении немцы забирают всех трудоспособных жителей, скот и прочее.
Разведка продолжается
Ком. бригады Грибанов Комиссар Казак
Начальник особого отдела Зухба
20 июля 1943 года
Добавлю, что по данным агент. разведки продвигается к пуще около дивизии. Состав войск: немцы, украинцы, литовцы, чехи, латыши, и всякая другая сволочь.
Зухба.1
Фонд 1399 вопіс 1 справа 169
Разведданные
В г.Воложин стоит 2 батальона украинцев по 300-400 человек
100-150 немцев
Донесение.
Казак получил сведения из Заславля, что каратели собираются прочистить Заславльский, Дзержинский, и Раковский р-ны. Установка у них такова: если они где-либо в деревне застанут партизан- деревня будет уничтожена. Если же партизан нет они возьмут только молодёжь без репрессий.2
Распачалась аперацыя “Герман” 13-15 ліпеня. Партызаны апынуліся ў цяжкім становішчы, але яшчэ больш безабароннымі былі мірныя жыхары.
У выніку гэтай карнай аперацыі вёска Скірмантава 29 ліпеня 1943 года была спалена разам з жыхарамі. У жывых засталіся толькі тыя, хто не быў дома. Шэсць юнакоў і дзяўчат: Куніцкая Лёня, Мірановіч Зыгмусь, Мірановіч Роберт, Куніцкі Стась, Талькоўская Лёня і яшчэ адна дзяўчына пасьвілі ноччу коней, двое дзяцей – Куніцкая Рая і Міськевіч Алёша пасьвілі кароў.
Як гэта адбылося ёсць розныя сведчанні. Куніцкая Раіса Паўлаўна успамінае:
Напярэдадні трагедыі, 28 ліпеня 1943 года, немцы абышлі вёску, абстралялі лясы, у пошуках яўрэяў, і начавалі за ваколіцай. Раніцай яны рушылі ў бок вёскі Каўшова. На палове дарогі немцы сустрэлі некалькі бежанцаў-яўрэяў. Іх схапілі, абшукалі, дапыталі. Знайшлі хлеб. Спытаўшы, дзе яны ўсё гэта ўзялі, бежанцы адказалі, што хлеб ім далі ў вёсцы Скірмантава. Яшчэ яны паведамілі, што скірмантаўцы кормяць партызан і даюць ім вопратку. А ў вёсцы пяклося шмат хлеба для партызан. Даведаўшыся пра гэта, немцы вярнуліся ў Скірмантава і загадалі мірным жыхарам збірацца быццам бы на сход і абавязкова ўзяць з сабой дакументы. Іх сагналі ў хлеў, два гумны і вялікую новую хату партызанскага сувязнога Навіцкага і спалілі.
Гірш Смоляр у сваіх успамінах паведамляе:
“У выпадку раптоўнага нападу карных атрадаў няўзброеныя мужчыны, жанчыны , дзеці і старыя не змаглі б аказаць сур’ёзнага супраціву ворагу. І першы званок ужо празвінеў: калі група з трыццаці яўрэяў з Менскага гета прыбыла ў Скірмантава, вёску раптоўна з ўсіх бакоў атачылі эсэсаўцы. Разам з некалькімі тамтэйшымі сялянамі ўсе яўрэі, якія яшчэ нават не паспелі пасапраўднаму глынуць свабоды, былі сагнаныя ў хлявы і зажыва спаленыя.”3
Па ўспамінах С.М. Марголиной "Остаться жить" МОИ БРАТЬЯ: САМУИЛ И САША:
“...на рассвете беглецы нашли нужную дорогу и неподалеку от деревни Новый Двор в лесу повстречали группу вооруженных людей. Это были партизаны.
1 НА РБ Фонд 1399 Вопіс 1 справа163
2 НА РБ Фонд 1399 Вопіс 1 справа163
3 Г. Смоляр Менскае гета. Ст131

Радость, правда, была недолгой: из всей группы они отобрали только четырех молодых ребят, в том числе и Самуила. Остальные двенадцать остались невостребованными. Безоружные, измученные голодом и жаждой, они пришли в деревню Скирмонтово и по трагической случайности подоспели прямо к карательной акции, где разделили судьбу жителей этой деревни, сожженной вместе с ее обитателями за связь с партизанами.”1
У вядомай у свеце кнізе Альтмана “Халакост” згадваецца наступнае:
“Беспрецедентной была расправа в д. Скирмунтово Койдановского района, где за укрывательство евреев была сожжена вся деревня вместе с жителями (280 человек) .”
Георгій Васільевіч Будай, былы камісар партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі ўспамінае:
У ліпені 1943 г. гітлераўцы наладзілі карную экспедыцыю супраць партызан... Наш лагер размяшчаўся каля вёскі Скірмантава. Я папярэдзіў жыхароў вёскі аб карніках. Вёска апусцела, людзі схаваліся ў лесе. Змянілі і мы свае месцазнаходжанне.
Карнікі знайшлі ў лесе жыхароў Скірмантава. «Мы ваюем з партызанамі, а не з насельніцтвам, — заявілі яны. — Ідзіце па дамах!».
Людзі паверылі і вярнуліся ў родную вёску. У лесе засталася толькі сувязная партызанскага атрада імя С.І.Будзённага.
27 ліпеня ў дзесяць гадзін раніцы карнікі сагналі ў калгасны хлеў усіх жыхароў Скірмантава, устанавілі кулямёты і, абліўшы хлеў бензінам, падпалілі яго. Жывымі былі спалены 162 чалавекі. Вёску гітлераўцы зраўнялі з зямлёю.2
У кнізе “Памяць “ згадваецца пра гэтыя падзеі наступным чынам:
Самастойныя спробы яўрэяў устанавіць сувязь з партызанамі не заўсёды мелі поспех, а былі выпадкі, калі яны натыкаліся на невялікія танкавыя злучэнні нямецкага рэзервовага войска. Каб папярэдзіць такія недарэчныя выпадкі, з атрада №106, утворанага з мінскіх яўрэяў, камандірам якога стаў партызан грамадзянскай вайны Шалом Зорын, пасылаліся ўзброеныя партызаны, каб перахапіць уцекачоў. Гэта мера перасцярогі неўзабаве прынесла добры плён. За некалькі дзён каля 50 яўрэяў-уцекачоў, у тым ліку старыя і жанчыны з дзецьмі, паспяхова дабраліся да базы атрада Ш.Зорына. Калі група з 30 яўрэяў, якія ўцяклі з МІНСКАГА ГЕТА, прыбыла ў вёску Скірмантава, то яе раптоўна акружылі эсэсаўцы і спалілі вёску разам з жыхарамі.
Сведчанні пра падзеі ў вёсцы Скірмантава розныя. Яны у ва многім не супадаюць, больш за тое, супярэчаць адзін аднаму. Многа застаецца нявысветленых пытанняў: колькі яўрэяў было спалена ў вёсцы, якія фашысцкія атрады займаліся гэтым і многае іншае.
Найбольш верагодны ход падзей са слоў відавочцаў. Ён выглядае лагічна і несупярэчліва.
Трэба яшчэ звярнуць увагу і на тое, што пасля гэтай трагедыі сямейны атрад
Зорына, які базаваўся ў невялікім па сваім памеры лесе ( плошча прыкладна 3 на 5 кіламетраў) паміж вёскамі Вертнікі і Навасады, перамяніў сваё месца знаходжання. 3

1С.М. Марголина "Остаться жить" МОИ БРАТЬЯ: САМУИЛ И САША” 2 Памяць. Дзяржынскі раён Мінск 2004 ст.288.
3 Памяць. Дзяржынскі раён Мінск 2004 ст.295.

Атрад перайшоў у Налібоцкую пушчу, дзе апынуўся ў небяспецы.
Вёска Скірмантава знаходзілася ў партызанскай зоне. Партызаны дапамагалі знаходзіць прытулак яўрэям-уцекачам з гета ў вёсцы. Гэта і з’явілася асноўнай прычынай яе знішчэння. Відавочна, што мясцовае насельніцтва ведала, што дапамога яўрэям вельмі небяспечна. Але рызыкуючы жыццём, яны выратоўвалі жыццё таму народу, гістарычны лёс якога быў не менш трагічным, чым лёс беларусаў. Яшчэ трэба звярнуць увагу на тое, што нягледзячы на разбіральніцтва карнікаў пасля затрымання яўрэяў каля вёскі, месцазнаходжанне сямейнага атрада ўцекачоў з гета засталося карнікам невядомым. Атрад пасля гэтых падзей перайшоў у больш небяспечнае месца- Налібоцкую пушчу.
Фашысцкая палітыка генацыду – гэта жудаснае злачынства перад чалавецтвам. Але ж простыя людзі розных нацыянальнасцяў як маглі выратоўвалі ахвяр гэтай палітыкі, давалі прытулак, нягледзячы на тое, што гэта пагражала ім смерцю. Заснаванае ў 1953 годзе званне “Праведнік Народаў Свету” прысвоена звыш 18500 чалавек з усіх акупаваных тэрыторый за дапамогу і рызыку сваім жыццём за выратаванне яўрэяў у гады “Халакосту”.
Пасля вайны вёска адрадзілася. У ёй жывуць людзі з другіх вёсак, гарадоў і краін. Але, нягледзячы на гэта, памяць аб тых падзеях жыве. Побач з нашай вёскай знаходзіцца вышэйшая кропка Беларусі- гара Дзяржынская. Да 1958 года яна мела назву –Святая. Месца, дзе трагічна загінулі людзі, заслугоўвае гэтай назвы. Яны ў гэты бязлітасны час здзейснілі подзвіг, які надае гонар не толькі мясцоваму насельніцтву, але і ўсяму беларускаму народу,.
З 1953 г. спецыяльная камісія інстытута "Яд Вашэм" прысвойвае званне "Праведнік Народаў Свету" і ўзагароджвае медалём тых, хто бескарысна і рызыкуючы сваім жыццём выратоўваў яўрэяў ў час Халакосту. Звыш 18 500 чалавек з ўсіх акупаваных дзяржаў Еўропы , грамадзян нейтральных і саюзных Германіі дзяржаў, а таксама самі немцы атрымалі гэта званне. Па словах Васілія Гросмана, такія ўчынкі былі "вечнымі нязгаснымі зоркамі розуму, дабра, гуманізму" сярод "чорных хмар расавага шаленства". Сярод "Праведнікаў Народаў Свету" на 1 студзеня 2002 г. – шмат прадстаўнікоў дзяржаў СНД і Балтыі. Гэтыя даныя адлюстроўваюць нацыянальнасць выратавальнікаў:
украінцаў -1609; літоўцаў - 488; беларусаў - 440; латышоў - 93; рускіх - 63;
малдаван - 45; армян - 6; эстонцаў - 2.
Лічу, што колькасць праведнікаў беларусаў будзе павялічвацца па меры таго, як мы будзем больш звяртацца да падзей таго часу. Думаю, што нашы аднавяскоўцы, а таксама вёскі Лісаўшчына, Старае Сяло таксама заслугоўваюць таго, каб звацца “Праведнікамі Народаў Свету”.
У 1984 годзе быў устаноўлены абеліск на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі падчас вайны. Аднак імёнаў загінуўшых яўрэяў там няма. Гэтае пытанне яшчэ не даследавана да канца, пагэтаму трэба прадаўжаць даследаванні, каб надпіс на нашым помніку “Никто не забыт, ничто не забыто” адпавядаў ісціне.

Заключэнне.

Заяўленая тэма мае вялікае значэнне. Спадзяюся, што нашы сведчанні аб лёсе нашай вёсцы не застануцца незаўважнымі. Гэты подзвіг павінен быць вядомы не толькі ў нашай вёсцы. Пакуль нашы высілкі застаюцца марнымі. Гара Дзяржынская з’яўляецца знакавым месцам для Беларусі. Тыя турысты, што наведваюць яе, дазнаюцца і пра трагічны лёс нашай вёскі. На гару, а таксама і ў мясцовы музей, прыязджалі карэспандэнты не толькі мясцовых, але і цэнтральных сродкаў інфармацыі: “Савецкай Беларусі”, “Звязды”, “Вячэрняга Брэста”, тэлеканалаў ОНТ, Першага беларускага канала, СТВ і г.д. Але ў тэлевізійных і газетных рэпартажах гэтая тэма не прагучала. Спадзяюся, што ўсё гэта наперадзе, таму даследаванне гэтай тэмы будзе прадоўжана.

Літаратура.

Альтман И. Холокост и еврейское сопротивление на территории СССР
Беларуская міфалогія . энц. Слоўнік- Мн.: "Беларусь 2006 598ст
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы ВОВ; Документы и материалы т1-3 -Мн.: 1967-1982.
НА РБ Фонд1399 справа 84,87,90,163,169
Марголина С.М. "Остаться жить" МОИ БРАТЬЯ: САМУИЛ И САША”
Мифы народов мира т1–М.:Российская энциклопедия 1998.
Памяць. Дзяржынскі раён-Мн.: 2004.
Рубинчик В. Тель Авив.: 1999.
Смоляр Г. Менскае гета. Мн.: 2002.
Чёрная книга. 1т. –Зп.: Интербук 1991стр149

Дадатак1

Дадатак 2

Г.Смоляр Менскае гета. 2002г стар.138

Напачатку ўсе партызанскія групоўкі, якія складаліся з былых насельнікаў гета, належалі да Івянецкага міжраённага цэнтра. Узначальваў яго прысланы з Масквы Рыгор Дубаў (Р.Сідарук). Да вайны ён тут працаваў і быў вядомы многім тутэйшым габраям. Партызанскі рух у заходніх ад Менска раёнах уздоўж былой савецка-польскай мяжы падпарадкоўваўся Баранавіцкаму рэгіянальнаму цэнтру, які ўзначальваў генерал-маёр Платон (Васіль Чарнышоў).

На сустрэчы з Фельдманам і гетаўскімі актывістамі мы пастанавілі падняць перад Платонам пытанне пра 600 габраяў атрада Зорына. Справа ў тым, што ў раёне, дзе базаваліся "зорынцы", размяшчалася шмат нямецкіх вайсковых і паліцэйскіх гарнізонаў. У выпадку раптоўнага нападу кариых атрадаў няўзброеныя мужчыны, жаичыны, дзеці і старыя (а менавіта яны складалі пераважную большасць "зорынцаў") не змаглі б аказаць сур'ёзнага супраціву ворагу. I першы трагічны званок ужо празвінеў: калі група з трыццаці габраяў Менскага гета прыбыла ў Скірмантава, вёску раптоўна з усіх бакоў атачылі эсэсаўцы. Разам з некалькімі тамтэйшымі сялянамі ўсе габраі, якія яшчэ нават не паспелі па-сапраўднаму глытнуць свабоды, былі сагнаныя ў хлявы і зажыва спаленыя.

Платон, глыбока ўражаны нашым аповедам, адразу ж пастанавіў перамясціць увесь зорынскі атрад № 106 у Налібоцкую пушчу, пад беспасярэдную юрысдыкцыю Івянецкага міжраённага цэнтра.

131с

У той жа дзень мы сустрэліся з камандзірам атрада імя Будзённага, каб абмеркаваць тыя дакументы, якія я прынёс з цэнтральнага партызанскага штаба. Так я ўпершыню пабачыўся з Сямёнам Ганзенкам. Разам з ім быў Вярхоўцаў, начальнік штаба атрада. Нашыя довады, здаецца, падзейнічалі на іх. Мы асабліва падкрэслівалі, што менавіта гета зараз пагражае наиболь­шая небяспека, а таму трэба вызваліць адтуль як мага больш людзей, пры­чым не толькі маладых-баяздольных, але й усіх астатніх. Камандзір Ганзенка паабяцаў неадкладна сабраць штаб атрада і развязаць гэтае пытанне.

На наступную раніцу начальнік штаба Вярхоўцаў чытаў перад усімі будзёнаўцамі апошнюю пастанову штаба: "Адпаведна з рашэннямі Цэн­тральнага партызанскага штаба наконт выратавання цывільнага насельніцтва штаб атрада імя Будзённага пастанавіў стварыць спецыяльную базу ў лесе паміж вёскамі Вертнікі і Навасады ў Койданаўскім раёне для як мага большай колькасці людзей з Меискага гета. Усе баяздольныя людзі павінны выкарыстаць гэтую магчымасць — адпомсціць за кроў сваіх бацькоў, братоў і сёстраў. Для арганізацыі гэтай базы і забеспячэння яе ўсім неабходным штаб атрада імя Будзённага вылучае пяцярых партызанаў на чале з Казімірам Жаробіным і выдае ім пятнаццаць вінтовак для ўзбройвання навабранцаў".

Гэтак пачалася гісторыя атрада № 106, які цалкам складаўся з менскіх габраяў. Ягоным камандзірам быў прызначаны Шолам Зорын, рабочы-будаўнік, партызан грамадзянскай вайны. Начальнікам штаба крыху пазней прызначылі Анатоля Вертгайма, які раней быў партызанам польскай Арміі Краёвай. Камісарам — майго "начальніка" ў бальнічнай кацельні Хаіма Фейгельмана. Неафіцыйна атрад № 106 называлі "зорынцы".

Дадатак 3

Рубінчык Тель Авів 1999г

Хочу еще раз воздать должное людям, жившим в Старом Селе тогда и живущим в нем сейчас. В леса и партизанам евреи уходили разными путями. А вот из Минского гетто (после второго похода Ёхи) самый надежный путь спасе­ния стал через Старое Село. Я хочу привести здесь отрывок, объясняющий почему его жители с таким уважением относятся к евреям:

„Давно, еще до революции жил в Старом Селе простой крестьянин-еврей Евна. Он служил у местного помещика управляющим, Евну любили жители села, он был для них большим авторитетом. Белорусы ценили в нем доброту, честность, ум, принципиальность.

Осенью 1930 года в Старое Село приехала комиссия создавать колхоз. Крестьяне заявили: „Как Евна, так и мы. Евна пойдет в колхоз, мы пойдем, Евна не пойдет, мы не пойдем". Когда к нему пришли из комиссии, Евна отказался записываться в колхоз. Тогда председатель потащил старика к сельсовету и столкнул в глубокую яму.

Был конец октября. Шел мелкий холодный дождь. На дне ямы стояла вода. Два дня пробыл старик в яме. На третий день по заданию председателя из Минска привезли его зятя, -чтобы тот  уговорил Евну. Старик долго не мог говорить. Но когда зять стал настаивать, старик, всхлипывая, ему прокричал: „Что с тобой, Янкев? Ты ученик великого Хофец-Хаима, неужели не понимаешь, что они делают?! Они отбирают у крестьянина его добро! У крестьянина, у которого все, что у него есть, сделано его руками, руками его отца и деда.., от табуретки до стен хаты...Сколько пота впитала его земля! И если власть может у него это отобрать, что это за власть? Для них же нет ничего святого! Они будут убивать людей. Ты понимаешь, кто они такие?

Не сумел Янкев уговорить старика. Председатель на следую­щий день спустился в яму, взял руку еле живого старика и вывел на бумаге какие-то каракули...На очередном собрании он размахивал бумагой, якобы подписанной Евной. Крестьяне отворачивались от него, молча записывались в колхоз...

Скончался Евна во сне в возрасте 114 лет. Успел умереть своей смертью до массовых расстрелов, начавшихся после убийства Кирова в 1934 году...А память о старом еврее Евне передавалась жителями Старого Села из поколения в поколе­ние...Поэтому они помогали евреям, чем только могли в страшные годы войны.  (из книги Арона Скляра «Еврейская духовная жизнь в Белоруссии», Мн.,1996)

Дадатак 4

      Аб падзеях канца ліпеня 1943 года расказвае партызанская сувязная Лідзія Сямёнаўна Санюк: -  На блакаду партызан немцы кінулі некалькі адборных дывізій, былі паліцаі, уласаўцы. Партызаны атрымалі загад у бой з гітлераўцамі не ўступаць, каб не ставіць пад пагрозу жыццё скірмантаўцаў. Напярэдадні трагедыі, 28 ліпеня 1943 года, немцы абышлі вёску, абстралялі лясы, у пошуках яўрэяў, і начавалі за ваколіцай. Раніцай яны рушылі ў бок вёскі Каўшова. На палове дарогі немцы сустрэлі некалькі бежанцаў-яўрэяў. Іх схапілі, абшукалі, дапыталі. Знайшлі хлеб. Спытаўшы, дзе яны ўсё гэта ўзялі, бежанцы адказалі, што хлеб ім далі ў вёсцы Скірмантава. Яшчэ яны паведамілі, што скірмантаўцы кормяць партызан і даюць ім вопратку. А ў вёсцы пяклося шмат хлеба для партызан. Даведаўшыся пра гэта, немцы вярнуліся ў Скірмантава і загадалі мірным жыхарам збірацца быццам бы на сход і абавязкова ўзяць з сабой дакументы. Іх сагналі ў хлеў, два гумны і вялікую новую хату партызанскага сувязнога Навіцкага. Паліцаі на падводах паехалі па вёсцы збіраць няхітры сялянскі скарб, з хлявоў выганялі жывёлу. Абоз з нарабаваным паехаў у бок Дзяржынска, а карнікі падпалілі гумны з людзьмі, хаты. Хто спрабаваў вырвацца з полымя – расстэльвалі з аўтаматаў.

     Вёска гарэла дзень і ноч, а раніцай прыйшлі партызаны і жыхары навакольных вёсак і ўбачылі жудасную карціну: усё згарэла датла, а па папялішчу сярод пячных комінаў блукалі двое дзяцей. У жывых засталіся толькі тыя, хто не быў дома. Шэсць юнакоў і дзяўчат: Куніцкая Лёня, Мірановіч Зыгмусь, Мірановія Роберт, Куніцкі Стась, Талькоўская Лёня і яшчэ адна дзяўчына пасьвілі ноччу коней. Раніцой іх немцы злавілі і адправілі на прымусовыя работы ў Германію. Мірановіч Анатоль і Міськевіч Саша пайшлі да сваякоў у вёску Саковічы, а тры сястры Мірановіч – да цёткі ў Прыступаўшчыну. Юшкевіч таксама адлучыўся з дому. Двое дзяцей – Куніцкая Рая і Міськевіч Алёша пасьвілі кароў.

      Расказвае Мірановіч Роберт: “ Паліцаі забралі коней, а моладзь сагналі ля абоза. Астатнім жыхарам Скірмантава загадалі збірацца для праверкі дакументаў. Усіх, і малых, істарых сагналі ў хлявы, а нам сказалі, што адправіць у Германію і паргузілі на машыну. Мы не ведалі, што карнікі спалілі вёску разам з жывымі людзьмі.”

      Расказвае Куніцкая Раіса Паўлаўна:

“ Раніцай 29 ліпеня карнікі быццам бы паехалі ў вёску Каўшова. Людзі пачалі выганяць кароў на пашу. Мне і Міськевічу Алёшу прыйшлося ў гэты дзень пасьвіць кароў. Мы бачылі , як над вёскай у бок Каўшова паляцеў самалёт. Дзесьці праз гадзіну самалёт паляцеў назад, а ў Скірмантаве зноў з’явіліся карнікі. Да нас пад’ехаў паліцай і загадаў гнаць кароў у вёску. З вёскі прыбегла мая мама і дапамагла нам выканаць загад. Мы загналі кароў за агароджу ля калгаснага кароўніка. Паліцаі паехалі ў вёску, а мы з Алёшам засталіся сцерагчы кароў. Немцы ўсім загадалі збірацца на сход і ўзяць з сабой дакументы. Людзі ішлі сем’ямі. Я чула, як суседская дзяўчынуа плакала: “Мамачка, не пойдзем, нас там заб’юць”.Людзі казалі, што ні ва ўсіх ёсць дакументы, а адзін паліцай сказаў: “Нічога, нічога, там разбяромся”. Жыхароў сагналі ў хлеў, два гумны і хату, а паліцаі паехалі па дварах рабаваць людское дабро.

      Усё пачалося гадзін у  9 -10 раніцы. Зрабіўшы сваю справу, паліцаі накіраваліся ў бок Дзяржынска, а каля хлявоў раздаліся стрэлы. Я хацела паглядзець, што там адбываецца і выглянула з-за вугла загарадкі. Мяне ўбачыў паліцай і закрычаў: “Чаму ты тут? Чаму не пайшла з астатнімі?” Я яму адказала, што мне загадалі сцерагчы кароў. Як толькі паліцай адвярнуўся, мы з Алёшам пабеглі ў жыта, што расло непадалёку. Жыта было мала і невысокае, нам прыйшлося ляжаць ніцма і не варушыцца. Вакол палоскі жыта быў луг, па якому нехта праскакаў на кані. Пачалі паліць хлявы. Немцы вельмі сварыліся і лаяліся па-руску. Мы пачулі аўтаматныя і кулямётныя чэргі. Людзі закрычалі, загаласілі. Некалькі выбухаў раздалося, як быццам бы страляюць з мінамётаў.

Пабудовы гарэлі, вецер разносіў палаючую салому, пачало дыміцца жыта. Наўкала стаяў чалавечы крык, нават не крык, а страшэнны лямант і выццё. Крыкі доўга былі чуваць, пасля ўсё заціхла.

      Мы прыпадняліся, агледзіліся. Немцаў нідзе не было відаць. Тады мы з Алёшам папаўзлі да вёскі, нам было вельмі страшна і жудасна. Вёска дагарала. Мы забраліся ў яму, дзе зімой захоўвалі бульбу і прасядзелі там да цемнаты. Яшчэ калі людзей гналі да хлявоў, да нас забегла Алёшава сястра і сказала: “Нас паб’юць, а вы астанецеся. Тата вытапіў печ і паставіў пячы хлеб. Будзеце яго есці.” Мы пайшлі да сядзібы Міськевічаў, хаця цяжка было знайсці, хто дзе жыў яшчэ ўчора. Усюды аднолькавыя папялішчы. Згарэла хата, печ развалілася, хлеб цалкам згарэў. Алёшу было гадоў 10, ён плакаў і прасіў есці. Мы пачалі хадзіць па дварах і знайшлі на адным агародзе радыску. Селі каля ямы, нашай схованкі і пачалі есці. Так і прасядзелі ўсю ноч да раніцы. Хлеў і гумны дыміліся ўсю ноч, стаяў страшэнны пах гарэлага мяса. Было вельмі страшна.

Нам не верылася, што ў вёсцы няма больш нікога жывога. Раніцай мы пайшлі шукаць людзей. Па вуліцы блыталіся абгарэлыя куры і каты. Куры ад нас разляталіся ва ўсе бакі, а каты ішлі следам. Мы падышлі да хлява. Там усё згарэла датла, толькі груды попелу. Падышлі да гумна. У нос ударыў удушлівы пах гарэлага мяса. Сягод галавешак ляжалі абгарэўшыя чалавечыя трупы, наваленыя адзін на адзін. Мы спалохаліся і пабеглі. Каля могілак убачылі людзей. Гэта жыхары навакольных вёсак ішлі даведацца аб лёсе сваіх родных і сваякоў.

     Трагедыя здарылася ў чацвер, а хараніць астанкі дамовіліся па старадаўняму звычаю праз дзень. У суботу прыйшлі партызаны, родныя. Я добра ведала, хто з вяскоўцаў як быў апрануты ў той дзень. Патрэбна было апазнаць трупы. У хлеве згарэлі ўсе людзі, бо там было шмат сухой саломы. Засталіся толькі косці. У гумне пад грудамі галавешак і попелу ляжалі людзі без рук, ног, галавы. Знайшлі абгарэлага мужчыну без галавы і рук. Па астаўшамуся адзенню я пазнала свайго бацьку. Пад бацькам ляжала мая малодшая сястра, таксама абгарэўшая, а яшчэ ніжэй – мой брацік, цэлы, але ўвесь чорны. Збоку ад іх знайшлі маму. Яна трымала на руках маленькую сястрычку, якой было ўсяго тры месяцы. Яшчэ адну маю сястру так і не знайшлі. У самым кутку гумна ляжала дзяўчынка, уся скручаная. Магчыма, яна гарэля і спрабавала выпаўзці па сценах. Тыя трупы, якія ляжалі пад верхнімі, абгаржўшымі, былі цалейшымі. Іх родныя апазнавалі і хавалі на могілках.Каля адной хаты расстралялі дзве сям’і, адна старшыні калгаса Цалуйкі.Астанкі харанілі ў брацкай магіле. Выкапалі адну яму, запоўнілі астанкамі, выкапалі другую… Я не змагла быць да канца гэтага жудаснага пахавання, мяне забрала цёця. Пасля расказвалі, што партызаны пачалі праводзіць мітынг, раптоўна наляцеў самалёт і абстраляў усіх сабраўшыхся. Ці балі параненыя я не ведаю.У полымі згарэлі 159 чалавек, самай маленькай жыхарцы Скірмантава было толькі тры месяцы.”

поделиться в: