Школьная форма ў 2023/2024 навучальным годзе

01.07.2023

Да ведама законных прадстаўнікоў, педагогаў і навучэнцаў!

У адпаведнасці з Дзяржаўным школьным стандартам, зацверджаным Пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 10.05.2022 № 4.11, навучэнцы ва ўстанове адукацыі абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыла, што ў 2023/2024 навучальным годзе ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі будзе ўведзена школьная форма.

З мэтай вызначэння патрабаванняў да школьнай форме, каляровай гаме школьнай формы, адзінага элемента было праведзена абмеркаванне дадзенага пытання, падчас якога прынята рашэнне і вызначана:

Колеравая гама адзення для ўсіх навучэнцаў школы-чорная.
Адзіная школьная форма для навучэнцаў школы ўключае:
Для хлопчыкаў (юнакоў) – штаны, кашуля (вадалазка), камізэлька, жакет (джэмпер).

Для дзяўчынак (дзяўчат) – спадніца, штаны, камізэлька, жакет, сарафан, блузка (кашуля, вадалазка).

Парадная форма адзення складаецца з вышэйпералічаных складнікаў школьнай формы чорнай каляровай гамы і кашулі/блузкі белага колеру.
У школе навучэнцы павінны насіць абутак дзелавога стылю.
Адзенне спартыўнага стылю прызначана толькі для ўрокаў фізічнай культуры і здароўя.
Школьная форма павінна адпавядаць сезону, быць чыстай, ахайнай, зручнай для дзіцяці.


Бацькі і навучэнцы маюць права выбару мадэлі і якасці тканін, з якіх вырабляецца адзенне школьнай формы.

Дадатковая інфармацыя аб дзелавым стылі адзення размешчана на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (https://edu.gov.by/urovni-obrazovaniya/srenee-obr/srenee-obr/informatsiya/shkolnaya-forma-2022-2023

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле