Запрашаем прыняць удзел у трэвел-праекце "Сямейны дыліжанс"
16.10.2020Тревел-праект "Сямейны дыліжанс"
У Мінскай вобласці стартаваў незвычайны тревел-праект. У ім могуць прыняць удзел навучэнцы ўстановы разам з бацькамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі павінны адправіцца ў падарожжа або турпаход па цікавых мясцінах вобласці. Затым запоўніць дзённік падарожніка і расказаць журы пра свае прыгоды ў выглядзе творчай прэзентацыі.
Спаборніцтвы складаюцца з трох этапаў. На першым лепшых будуць выбіраць на ўзроўні навучальных устаноў. Гэты тур будзе працягвацца да снежня. Затым фіналісты сустрэнуцца на раённым этапе. Яго пераможцы адправяцца на абласны фінал, дзе будуць змагацца за Гран-пры.
Усіх, хто жадае, запрашаем прыняць удзел у праекце! За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да педагога сацыльнага Анастасіі Мікалаеўны.
УМОВЫ правядзення абласнога тревел-праекта «Сямейны дыліжанс»
У якасці прыклада, куды можна паехаць:
Сафары па-беларуску. Які незвычайны тур прапануе Белавежская пушча?