Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці!

25.10.2024
25 кастрычніка ва ўстанове прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці. З віншавальным словам выступіла намеснік дырэктара Анастасія Мікалаеўна Дашукевіч, якая нагадала дзецям правілы бяспечных паводзін у канікулярны час: дома, на дарогах, на вадаёмах, аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў. Анастасія Мікалаеўна пажадала дзецям цудоўнага правядзення часу і выдатнага адпачынку, які адновіць іх сілы, падрыхтуе памяць для засваення новых ведаў, цярпення і вялікіх поспехаў у наступнай чвэрці. Падвяла вынікі чвэрці і пазнаёміла навучэнцаў з планам работы школы на восеньскіх канікулах. Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!
поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле