Мерапрыемствы ў рамках акцыі "МАРАФОН АДЗІНСТВА"

27.09.2024
У рамках акцыі "Марафон адзінства" ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці запланавана правядзенне комплексу тэматычных мерапрыемстваў.

Мэта акцыі - фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў.

З 17 верасня 2024 года дадзены старт паралельна некалькім рэспубліканскім конкурсам сярод навучэнцаў:

  • конкурс малюнкаў навучэнцаў пачатковых класаў  на тэму "Мы разам";
  • конкурс твораў вучняў  ІІ – ІІІ  ступені  навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на тэму “Што такое адзінства”;
  • конкурс работ навучальных устаноў прафесійнай  і вышэйшай адукацыі "Мой уклад у будучыню краіны".

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах акцыі!

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле