АДКАЗНАСЦЬ + ЗАКОН. Сустрэча з інспектарам ІДН

26.09.2024

Сёння, 26.09.2024 года, у Скірмантаўскай сярэдняй школе адбылася сустрэча навучэнцаў 5-9 класаў з участковым інспектарам ІСН Дзяржынскага РАУС Туркевіч Юліяй Мікалаеўнай якая распавяла дзецям аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, адказнасці за абразу, хуліганства і крадзяжы, а таксама надала ўвагу прафілактыцы курэння і распівання спіртных напояў у такім раннім узросце. Таксама яшчэ раз паўтаралі асноўныя правілы бяспекі.

Такія сустрэчы вельмі карысныя і перш за ўсё павышаюць узровень інфармаванасці рабят, пашыраючы іх сацыяльныя межы

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле