Тыдзень спорту і здароўя

09.09.2024

З 04 па 09 красавіка ў школе быў аб'яўлены Тыдзень спорту і здароўя пад дэвізам: "ЗДАРОВЫМ БЫЦЬ ЗДАРОВА!"

Згодна з планам, праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя навучэнцаў, развіццё рухальнай культуры, далучэнне да здаровага ладу жыцця, выхаванне ўпартасці, сілы волі, умення пераадольваць перашкоды, жадання аказваць дапамогу, замацаванне ў вучняў паняцця "здароўе".

На працягу тыдня дзеці выпускалі плакаты, газеты, прапагандуючы здаровы лад жыцця, бралі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Былі праведзены класныя гадзіны на тэму "Алімпійскі ўрок", гутаркі "Правільнае харчаванне - залог здароўя", "Шкодныя звычкі".

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле