Урачыстая линейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года

02.09.2024

Вось і наступіў доўгі і хвалюючы дзень як для навучэнцаў і іх бацькоў, так і для педагогаў!
Святочная лінейка, Гімн Рэспублікі Беларусь, святочныя блузкі і кашулі, белыя банты і, вядома, кветкі - гэта галоўныя атрыбуты сённяшняга дня!
Павіншаваць навучэнцаў з пачаткам новага навучальнага года ў нашу ўстанову прыбылі ганаровыя госці: Яўген Валер'евіч Скарабагаты, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзяржынскага райвыканкама, і Наталля Анатольеўна Алейнікава, метадыст Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.
З віншаваннямі і пажаданнямі выступілі дырэктар школы Жанна Барысаўна Залатар, Максім Андрэевіч Шопін, настаўнік пачатковых класаў і Марыя Уладзіміраўна Башлакова ад імя бацькоў. А першакласнікі па традыцыі атрымалі ў падарунак выданне " Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку першакласніку".

Яшчэ ў гэтым раздзеле