Летняя працоўная практыка ў школе
08.07.2024Летняя працоўная практыка - гэта адна з карысных школьных традыцый. Вучні школы, з 5 па 8 класы ўключна, на працягу 5 дзён па 2-3 гадзіны працуюць на карысць школы. Дзеці акультурваюць прышкольную тэрыторыю. І менавіта падчас праходжання практыкі, як ніколі, праяўляецца асабістая і калектыўная адказнасць за вынікі сваёй працы, непадробнае пачуццё таварыства і ўзаемадапамогі ў імя агульнай справы.
Хто добра працуе, таму ёсць чым хваліцца.