Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і

15.05.2024

15 мая адзначаецца свята - Дзень сям'і. Сям'я - гэта адна з найважнейшых каштоўнасцяў кожнага чалавека, сацыяльны інстытут, які выконвае шэраг важных сацыяльных функцый. У сям'і адбываецца працэс фарміравання чалавека як асобы і як грамадзяніна. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Для людзей розных пакаленняў значэнне слова "СЯМ'Я" застаецца нязменным, гэта дом, тата і мама, блізкія і дарагія людзі, цяпло і ўтульнасць.
З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб ролі і значэнні сям'і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства, традыцыйных сямейных каштоўнасцях і пераемнасці пакаленняў, выхавання пачуцця любові і павагі да родных і блізкіх людзей, разумення важнасці даверных і паважных адносін як асновы сямейнага дабрабыту - сёння ў Скірмантаўскай сярэдняй школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле