Педагагічны марафон. Дзень першы

08.04.2024

8 красавіка ў Скірмантаўскай сярэдняй школе дадзены старт XIII педагагічнаму марафону па тэме "Педагог – якасць, даступнасць і развіццё".

Сваю будучыню прадказаць складана. Але можна яе спланаваць. Як? Выбраўшы прафесію, якая падабаецца. Скептыкі скажуць: "Як жа выбраць прафесію, калі іх столькі?!". А для гэтага трэба абавязкова прыйсці ў школьную бібліятэку, дзе з 17 красавіка ўвазе чытачоў прадстаўлена кніжна-часопісная выстава "Компас у свеце прафесій". Якія існуюць прафесіі, дзе і як іх атрымаць, якія трэба мець здольнасці і якія здаваць экзамены? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні, звязаныя з выбарам прафесіі, атрымалі чытачы школьнай бібліятэкі, навучэнцы сярэдняга ўзросту, пры знаёмстве з выставай.

У ходзе гутаркі з школьным бібліятэкарам Вольгай Віктараўнай Анпілогавай вучні таксама даведаліся пра тое, якія прафесіі можна атрымаць ва ўстановах прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці.

А яшчэ ў панядзелак прайшоў "Дзень педагагічнага работніка ўстаноў дашкольнай адукацыі". У рамках дадзенага Тэматычнага дня адбылася кансультацыя для педагогаў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў "Пераемнасць і сучасныя падыходы да арганізацыі маральна-патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў і навучэнцаў пачатковых класаў".

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле