Мой родны кут, як ты мне мілы...
26.03.2024Хвілінка здароўя "Саветы доктара Вады" пачала другі дзень у лагеры "Сонейка". Выхавальнікі нагадалі аб важнасці асабістай гігіены, асабліва пасля актыўных гульняў на свежым паветры.
Гульня-віктарына "Мая чароўная Беларусь" паглыбіла веды нашых выхаванцаў пра Беларусь, дапамагла выхаваць павагу і любоў да роднага краю, прывіла павагу да роднай прыроды.
Спаборніцтвы па настольным тэнісе дапамаглі вызначыць самага спрытнага выхаванца нашага лагера.
Пасля абеду хлопцы і дзяўчынкі правялі гадзіну на свежым паветры.
Дзякуючы конкурсу юных чытачоў "Мой родны край, як ты мне мілы", юнакі і дзяўчаты змаглі праявіць свае лепшыя творчыя якасці: артыстызм, абаяльнасць, арыгінальнасць.
Хвілінка бяспекі "бяспека на дарозе" была вельмі карыснай для выхаванцаў: яны паўтарылі правілы руху пешаходаў па дарозе і па тратуары, развілі ўменне знаходзіць больш бяспечны шлях ад школы да дома, выхавалі ў сабе паважлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.