Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці

22.03.2024

Вось і скончылася трэцяя чвэрць 2023/2024 навучальнага года. Ужо хутка пачынаюцца вясновыя вакацыі.

22 сакавіка ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці. Пачалася лінейка з пастраення, выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтвам школы былі аб'яўлены вынікі вучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці навучэнцаў. Дырэктар школы Жанна Барысаўна Залатар павіншавала навучэнцаў з паспяховымі выступленнямі ў конкурсах і алімпіядах і ўручыла пераможцам дыпломы.

Не засталіся без увагі правілы бяспечных паводзін! І, вядома - вольны час у перыяд вясновых канікулаў! 

Навучэнцам нагадалі правілы бяспечных паводзін у перыяд вясновых канікулаў: на дарогах, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вадаёмах, аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі захаванню мер супрацьпажарнай бяспекі.

Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!

Яшчэ ў гэтым раздзеле