Ва ўстанове прайшоў Тыдзень бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў
24.03.2024З 18 па 23 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў. Мерапрыемствы ў рамках тыдня былі накіраваны на выхаванне беражлівых адносін да захавання навучэнцамі свайго здароўя, жыцця і жыцця навакольных.
Дзеці ўдзельнічалі ў квэст-гульні «Азбука бяспекі», гульні-Падарожжы «Бяспека ў школе і дома», віктарыне «правілы нашай бяспекі ў школе», гульнявой праграме «Падарожжа ў краіну бяспекі», глядзелі і абмяркоўвалі відэаролікі ад МНС, мультфільмы пра бяспеку жыццядзейнасці.
Разнастайнасць форм правядзення мерапрыемстваў Тыдня бяспекі жыццядзейнасці, выкарыстанне пазнавальнага і займальнага матэрыялу дало магчымасць дзецям праявіць сваю актыўнасць і творчасць, удасканальваць і прымяніць на практыцы веды і ўменні, атрыманыя на ўроках па прадмеце АБЖ.