У Скірмантаўскай сярэдняй школе завяршыўся Тыдзень фінансавай граматнасці
23.03.2024Жыццё любога чалавека так ці інакш звязана з грашыма, прычым імі неабходна правільна распараджацца для таго, каб пазбегнуць фінансавых цяжкасцей.
Пра тое, як зарабляюцца, трацяцца і берагуцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання даходу, навучэнцы школы даведаліся падчас Тыдня фінансавай граматнасці.
Школьнікам расказалі, як навучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, як разумнае стаўленне да грошай садзейнічае рэалізацыі планаў і забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту.