14 лютага - дзень дарэння кніг

14.02.2024
Дзень дарэння кніг - адно з самых маладых святаў у календары, якое па ўсім свеце адзначаюць з 2012 года. Гэта свята, закліканае прывіваць любоў да чытання і кніг. Кніга - гэта цэлы свет, дзіўны і чароўны. Чытаючы кнігі, дзеці вучацца шанаваць любоў да блізкіх людзей, сяброўства, дабро. У нашым дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства, прысвечаныя гэтаму дню. У гэты дзень навучэнцы пачатковай школы падарылі дашкольнікам размалёўкі і кнігі з цікавымі пацешкамі, казкамі, вершамі і песенькамі. Дзеці былі рады падарункам. Дарыце кнігі з любоўю!
"Дзень дарэння кніг" - выдатная магчымасць праявіць дабро ўсім навакольным, бо жыццё дадзена на добрыя справы!
 
 
 
 
поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле