Як стаць курсантам МНС?

29.01.2024

Ёсць людзі, чыя прафесія – перамагаць агонь, ратаваць людзей і іх жыллё ад любых надзвычайных сітуацый. Яны бясстрашныя, моцныя, трэніраваныя, самаадданыя. На сёння створана эфектыўная сістэма рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, а кіруе ўсімі сіламі і сродкамі гэтай сістэмы ў нашай краіне – Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Абавязковым пунктам пры падрыхтоўцы супрацоўніка МНС з'яўляецца вывучэнне тэорыі выратавання. Выратавальнікам даводзіцца працаваць на месцы аварый, пажараў, стыхійных бедстваў, таму веды з медыцыны, фізікі, хіміі і псіхалогіі надзвычай важныя.

Інжынераў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і па пажарнай і прамысловай бяспецы можна назваць галоўнымі ратавальнікамі. Гэта спецыялісты, якія валодаюць усімі неабходнымі ведамі і ўменнямі, каб сачыць за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны насельніцтва, ацэньваць эфектыўнасць ахоўных мер, распрацоўваць планы мерапрыемстваў, арганізоўваць і ўзначальваць выратавальныя аперацыі, а таксама сачыць за станам выратавальнага абсталявання.

Атрымаць адпаведную кваліфікацыю можна ў сталічным Універсітэце грамадзянскай абароны МНС (г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25).

Спецыяльнасці вочнай (дзённай) формы атрымання адукацыі:

"Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый" з прысваеннем кваліфікацыі "Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". (конкурс праводзіцца сярод юнакоў).

"Пажарная і прамысловая бяспека «з прысваеннем кваліфікацыі» інжынер па пажарнай і прамысловай бяспецы" (раздзельны конкурс для юнакоў і дзяўчат).

Тэрмін навучання – 4 гады.

Для таго, каб стаць курсантам МНС, неабходна зрабіць некалькі крокаў. Якіх? Усё вельмі проста:

Крок 1. - звярнуцца з заявай у камплектуючы орган МНС;

Крок 2. - прайсці прафесійны адбор;

Крок 3. - зарэгістравацца ва ўстаноўленым парадку для здачы цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) і цэнтралізаваных тэсціраванняў (ЦТ);

Крок 4. - прыняць удзел у ЦЭ і (або) ЦТ;

Крок 5. - падаць у прыёмную камісію ўніверсітэта МНС арыгіналы дакументаў і дачакацца залічэння на месцы.

Больш падрабязную інфармацыю пра паступленне ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС можна атрымаць на сайце http://ucp.by (раздзел "прыёмная камісія") і "Укантакце" (https://vk.com/ucp_by), а таксама звярнуўшыся па тэлефоне прыёмнай камісіі:

+37517-345-33-38

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле