Акцыя "Дом без адзіноты"
23.01.2024Моцныя снегапады накрылі ўсю краіну. Узброіўшыся рыдлёўкамі, валанцёры ўзяліся за справу.
23 студзеня валанцёрскі атрад Скірмантаўскай сярэдняй школы прыняў удзел у акцыі "Дом без адзіноты". Удзельнікі атрада наведалі Яўгенію Іосіфаўна Лебедзеву і расчысцілі ад снегу дарожкі да яе дома. Усё, што ім спатрэбілася для працы - рыдлёўкі і жаданне зрабіць добрую справу.