Падарожжа па родных кутках

04.01.2024

"Падарожжа па родных кутках" - дэвіз шостага дня ў лагеры дзённага знаходжання "Сонейка".
Наш дзень традыцыйна пачаўся з лінейкі "Разам крочыць весялей".
Каб навучыць дзяцей правільна арыентавацца ў выбары карысных прадуктаў і складаць рацыянальнае меню, была праведзена хвілінка здароўя "Ежа і наша самаадчуванне".
Падчас вясёлых стартаў "Моцныя, спрытныя, смелыя" хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе імкнуліся прыйсці да фінішу першымі.
Сёння нашы выхаванцы наведалі бібліятэку, каб паўдзельнічаць у літаратурным знаёмстве "Па старонках кніг у царстве прыроды".

Пасля абеду дзяўчаты і хлопцы гулялі па родным аграгарадку ў рамках прагулкі "Сцяжынкамі Бацькаўшчыны".
Падагульніла гэты выдатны дзень хвілінка бяспекі "Калі ты трапіў у экстрэмальную сітуацыю".

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле