Беларусь - энергаэффектыўная краіна!

11.11.2023

З 8 па 11 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь – энергаэфектыўная Краіна" пад дэвізам "Уключай Энергаэфектыўнасць!". Яна прымеркавана да Міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў побыце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Наша ўстанова адукацыі далучылася да акцыі. У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь-энергаэфектыўная краіна" ва ўстановы прайшлі конкурс плакатаў, малюнкаў па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, акцыя "Зберажом энергарэсурсы разам", класныя гадзіны "Увядзі эканомію ў звычку", "Кропля не дробязь," "Сыходзячы, гасіце святло", "У гасцях у Берагошы", "Капейка рубель беражэ", "Я, энергія і навакольнае асяроддзе" і іншыя.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле