Раённы бацькоўскі сход "Дзяржыншчына: канікулы з нулявым траўматызмам"

27.10.2023

27.10.2023 законныя прадстаўнікі навучэнцаў сталі ўдзельнікамі раённага бацькоўскага сходу "Дзяржыншчына: канікулы з нулявым траўматызмам". Удзел у мерапрыемстве прынялі інспектар ІСН Макоўскі Міхаіл Анатольевіч (прафілактыка гібелі дзяцей ад знешніх прычын ва ўмовах дарожна-транспартнай сеткі), педыятр УАЗ "Дзяржынская ЦРБ" Грыневіч Ірына Аляксандраўна (Дзіцячы траўматызм і яго прафілактыка ў побыце), старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Смусёнак Алеся Міхайлаўна (прафілактыка гібелі дзяцей на пажарах). Увага ўдзельнікаў мерапрыемства таксама была звернута на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, занятасць дзяцей у канікулярны перыяд, бяспеку на чыгуначным транспарце.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле