Школа актыўнага грамадзяніна

26.10.2023

Сёння, у чацвёрты чацвер месяца, ва ўстанове адукацыі традыцыйна прайшла інфармацыйная гадзіна "Школа актыўнага грамадзяніна". Тэма КРОГА: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усіх пачаў". Ганаровым госцем мерапрыемства быў Валяр'ян Антонавіч Кулікоўскі - ветэран педагагічнай працы, прыкладны сем'янін (з 53-гадовым стажам!), бацька траіх сыноў, дзед пецярых унукаў, і проста цудоўны чалавек.
Казалі і разважалі аб значэнні сям'і ў жыцці чалавека, аб ролі сямейнага выхавання і вядома, аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле