Школа актыўнага грамадзяніна

28.09.2023

28 верасня навучэнцы 8-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у інфарм-дайджэсце, арганізаваным у рамках інфармацыйнай гадзіны "Школа Актыўнага Грамадзяніна". Тэма мерапрыемства была "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў" (аб легендах і героях спорту, развіцці індустрыі спорту і турызму).
Дзеці падрыхтавалі паведамленні, прынялі ўдзел у віктарыне, абмеркавалі, які ўклад яны, як наша маладое пакаленне, могуць унесці ў развіццё спорту ў Беларусі.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле