Тыдзень бяспекі дарожнага руху

30.09.2023

Навучанне дзяцей правілам бяспекі дарожнага руху па-ранейшаму застаецца адной з найважнейшых задач школьнай адукацыі. Таму неабходна паўсядзённая праца з дзецьмі па фарміраванні ўяўленняў пра важнасць захавання правілаў дарожнага руху.
З гэтай мэтай у школе з 25 па 30 верасня прайшоў тыдзень, прысвечаны правілам дарожнага руху і бяспецы.

На працягу тыдня з дзецьмі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку прагляд відэаролікаў і разбор сітуацый аб тым, што можа адбыцца, калі не выконваць пэўныя правілы бяспекі і паводзін.

Першачарговая задача ў вырашэнні праблемы прафілактыкі дзіцячага дарожна–транспартнага траўматызму -  актывізаваць прапаганду бяспекі дарожнага руху сярод дзяцей і бацькоў.

Толькі ў цеснай садружнасці школы і сям'і, мы зможам пашырыць прадстаўленні дзяцей і выпрацаваць у іх цвёрдыя навыкі правілаў бяспечных і культурных паводзін на вуліцах і дарогах, у грамадскім і асабістым транспарце.

Такім чынам, "Тыдзень бяспекі" прайшоў мэтанакіравана, планава і спадзяемся эфектыўна.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле