Актуальны дыялог з інспектарам ІСН

07.09.2023

8 верасня навучэнцы ўстановы сталі ўдзельнікамі дыялогу з інспектарам ІСН Туркевіч Юліяй Мікалаеўнай. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся актуальныя пытанні бяспечных і адказных паводзін непаўналетніх, у тым ліку ў сетцы-інтэрнэт, палавой недатыкальнасці, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў. У ходзе выступлення былі дадзены некаторыя рэкамендацыі, якія могуць знізіць верагоднасць учынення ў адносінах да іх супрацьпраўных дзеянняў.

Юлія Мікалаеўна таксама правяла тлумачальную гутарку з педагагічным калектывам на тэму палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Яна нагадала педагогам алгарытм узаемадзеяння педагагічных работнікаў па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

Адзначыла, што на сённяшні дзень праблема абароны дзяцей ад жорсткага абыходжання і гвалту не губляе сваёй актуальнасці і патрабуе да сябе асабліва павышанай увагі. Інспектар пазнаёміла прысутных з паняццем "гвалт", расказала, як правільна трэба рэагаваць педагогам, калі яны сталі сведкамі неспрыяльнай для падлетка абстаноўкі ў якой-небудзь сям'і. Асаблівую ўвагу інспектар ІСН звярнуў на асаблівасці ўзаемаадносін у сем'ях выхаванцаў, на што трэба звяртаць і што павінна прыцягнуць увагу педагогаў пры наведванні сям'і, зносінах з бацькамі, сустрэчы з імі, у ходзе назірання за дзецьмі, бацькамі, іх узаемаадносінамі.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле