Сустрэча с начальнікам АДАІ

06.09.2023

6 верасня адбылася сустрэча навучэнцаў 4-9 класаў з прадстаўніком праваахоўных органаў  -  начальнікам АДАІ Дзяржынскага РАУС Гардзевічам Андрэем Леанідавічам. Андрэй Леанідавіч расказаў дзецям пра найбольш часта сустракаемыя супрацьпраўныя дзеянні сярод непаўналетніх. Таксама звярнуў увагу непаўналетніх на прафілактыку правапарушэнняў і няшчасных выпадкаў на чыгуначным транспарце, прывёў прыклады, калі бестурботнасць і свавольства прывялі не толькі да матэрыяльных выдаткаў, але і скончыліся траўміраваннем і смяротнымі зыходамі непаўналетніх.

Не засталося па-за ўвагай і пытанне прафілактыкі незаконнага наркаабароту з растлумачэннем адказнасці за распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.

У заключэнне Андрэй Леанідавіч звярнуў увагу непаўналетніх на абдуманасць сваіх учынкаў. Бо здзяйсняючы супрацьпраўныя дзеянні, яны не толькі шкодзяць сабе, але і дастаўляюць клопаты і неспакой сваім родным і блізкім людзям.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле