Першы бацькоўскі сход у новым навучальным годзе
01.09.2023Традыцыйна 1 верасня у нашай школе адбыўся першы ў навучальным годзе агульнашкольны бацькоўскі сход.
Тэма бацькоўскага сходу была пазначана вельмі ёміста: "Арганізацыя дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе". Перад бацькамі выступіла дырэктар школы Залатар Жанна Барысаўна, намеснікі дырэктара Дашукевіч Анастасія Мікалаеўна і Дзяменцьева Аксана Іванаўна, якія пазнаёмілі законных прадстаўнікоў з асноўнымі арганізацыйнымі момантамі.
Акрамя запрошаных бацькоў на сходзе прысутнічаў прадстаўнік раённага аддзела ўнутраных спраў старшы оперупаўнаважаны АБЭЗ Волат М.В., які закрануў пытанні фарміравання адказных, бяспечных паводзін навучэнцаў, аб адказнасці бацькоў за бяспечныя і супрацьпраўныя паводзіны дзяцей, аб прафілактыцы гвалту ў дачыненні да непаўналетніх і іншыя.
У ходзе сходу бацькі змаглі задаць прысутным педагогам і адміністрацыі школы пытанні, якія іх цікавяць, абмеркаваць найбольш значныя для іх бакі школьнага жыцця.