Краявіды родных мясцін
20.06.2023Чым бліжэй да закрыцця школьны аздараўленчы лагер, тым больш сумным будзе растанне з сябрамі. Каб і гэты дзень запомніўся, ён быў поўны сюрпрызаў.
На працягу сённяшняга дня ў лагеры праходзілі наступныя мерапрыемствы:
- Лінейка "Юныя турысты".
- Хвілінка здароўя "Сонечныя ванны". Дзеці даведаліся, што сонечныя прамяні нараджаюць бадзёрасць, актыўнасць, добры настрой, пад іх уплывам паляпшаецца абмен рэчываў у арганізме, павышаецца працаздольнасць.
- Экскурсія на прыроду "Сакрэты раслін". Даведвацца аб відах раслін, якія растуць у нас у аграгарадку было вельмі цікава!
- Пазнавальная праграма "Знаўцы роднай прыроды" праверыла тыя веды, якія дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі падчас экскурсіі.
- Кульмінацыяй дня стаў кіналекторый. Рабяты былі натхнёныя праглядам фільма "Бэль і Себасцьян".
- Хвілінка бяспекі "Бяспечная дарога" яшчэ раз нагадала выхаванцам лагера аб небяспецы праезжай часткі і правілах паводзін на ёй.