Будучыню выбіраем самі
19.06.2023Кожны дзень у лагеры "Сонейка" асаблівы!
Сёння дзень пачаўся з зарадкі, лінейкі "Вялікі цуд - сям'я" і хвілінкі здароўя "Гігіена цела".
Працягнула дзень гульня-квест "Я выбіраю прафесію". У працэсе прафарыентацыйнай гульні дзеці не толькі пазнаёміліся са светам прафесій, але і паспрабавалі свае прафесійныя здольнасці ў розных сітуацыях.
У рамках рэспубліканскай акцыі "Клопат" выхавацелямі нашага лагера была праведзена гутарка аб правілах перамяшчэння на веласіпедах і электрасамакатах. Таксама хлопцам і дзяўчатам была прапанавана дыктоўка бяспекі і законапаслухмяных паводзін. Выхаванцы лагера "Сонейка" з радасцю паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "Я малюю права", пераможцы якога былі ўзнагароджаны сувенірамі.
Падчас хвіліны бяспекі "Незнаёмы. Правілы бяспечных паводзін" выхавальнікі нагадалі дзецям аб тым, чаму нельга размаўляць з незнаёмымі людзьмі, і якія наступствы могуць іх чакаць.