Дзякуй за шчаслівае дзяцінства
17.06.2023Дзень выдаўся вельмі цікавым і насычаным, бо прайшоў пад дэвізам "Дзякуй за шчаслівае дзяцінства".
Мерапрыемствы дня былі накіраваны на тое, каб хлопцы і дзяўчаты пасябравалі і сталі дружным, згуртаваным калектывам.
Пасля падбадзёрлівай зарадкі, лінейкі "Гульні і цацкі" і традыцыйнай хвілінкі здароўя "Беражыце вочы" усе прынялі ўдзел у гульні-квэсце "Гульні нашага двара". Дзеці ніколі не прапускаюць магчымасць паспаборнічаць у спрыту і хуткасці, таму такія гульні заўсёды як нельга дарэчы!
Пазней выхавальнікі прапанавалі дзецям прыняць удзел у творчай майстэрні "У гасцях у Самаробкіна", каб развіць іх творчыя здольнасці.
У канцы дня хвілінка бяспекі "Тваё жыццё - у тваіх руках!" не дала забыць аб правілах бяспечных паводзін.