Памятаем, каб не паўтарылася!

14.06.2023

У летнім лагеры сумаваць не даводзіцца. Кожны дзень новыя цікавыя конкурсы, мерапрыемствы, песні і шмат чаго цікавага.
Пачаўся дзень з лінейкі "Прырода - наш лепшы сябар". Выхавальнікі лагера падрыхтавалі гульню з некалькімі цікавымі фактамі аб навакольным свеце і прапанавалі хлопцам і дзяўчатам адказаць на пытанні віктарыны.
На хвілінцы здароўя "Шкода гаджэтаў для здароўя" выхаванцам было прапанавана на цэлы дзень адмовіцца ад мабільных тэлефонаў. Рабяты з радасцю падтрымалі гэтую ініцыятыву!
У рамках кінамарафона "Глядзі і памятай" дзеці паглядзелі фільм "Іванава дзяцінства". Усіх вельмі ўзрушыла гісторыя пра хлопчыка, які, страціўшы на вайне бацькоў, стаў разведчыкам у тыле ворага.
Для таго, каб як мага глыбей расчыніць здольнасці дзяцей, даць магчымасць кожнаму дзіцяці разняволіцца; развіваць фантазію, уяўленне, а таксама згуртавацца, адчуць пачуццё локця, у нашым лагеры "Сонейка" была праведзена гадзіна творчасці "Я жыву ў Беларусі". Вынікам мерапрыемства сталі шматлікія малюнкі і ўсмешкі.
Але не варта забываць і аб бяспецы! Пасля падвячорка хвілінка бяспекі "Калі ты трапіў у экстрэмальную сітуацыю" нагадала аб правілах паводзін у выпадках небяспекі.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле