Мы беларусы, мірныя людзі
12.06.2023Цікавым і змястоўным атрымаўся сягодняшні дзень ў лагеры "Сонейка". Дэвіз дня "Мы беларусы, мірныя людзі". Традыцыйна дзень пачаўся з зарадкі на свежым паветры. На працягу дня былі праведзены мерапрыемствы: лінейка "Будзь асцярожны на шляху, каб перайсці дарогу",хвілінка здароўя "Вада - крыніца жыцця", акцыя "Правельнае бяспечнае лета на Міншчыне",віртуальная экскурсія "Дарогамі памяці - дарогамі перамогі" , спартыўная праграма Багатырскі турнір. Экалагічныя забегі". Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў мерапрыемствах і спаборніцтвах.