Я гэты край Радзімаю заву

10.06.2023

"Я гэты край Радзімаю заву"
Пад такім дэвізам прайшоў чарговы дзень у лагеры "Сонейка".
Раніцай пасля зарадкі рабят чакала лінейка "Азбука берагошы". Выхаванцы чыталі любімыя вершы пра Беларусь і абмяркоўвалі значэнне Радзімы ў жыцці кожнага чалавека.
Час знаходжання ў лагеры - шчаслівая магчымасць папоўніць дэфіцыт руху, правесці хаця б некаторы час актыўна і з карысцю для здароўя, даць дзіцяці зарад энергіі, далучыць яго да фізічна актыўнага вольнага часу. Таму спартыўная праграма  "Энергія сонца" прыйшлася як нельга дарэчы)
Сёння ў сценах нашай бібліятэкі прайшла літаратурная гадзіна "Сябры, бярыцеся за рукі!". Дзеці з цікавасцю слухалі бібліятэкараў і з энтузіязмам адказвалі на ўсе пытанні.
Хвілінка бяспекі "Гутарка аб укусах насякомых" нагадала рабятам аб тым, што лес - не месца для гульняў. Яны паўтарылі правілы бяспечнага знаходжання ў лесе і адказалі на пытанні.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле