Цудоўны дзень у лагеры. Разам за будучыню планеты
07.06.2023Адкрыла сённяшні лагерны дзень ранішняя зарадка, якая дала ўсім зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.
Усе мы жадаем быць здаровымі і ў добрым настроі, жадаем атрымліваць ад ежы задавальненне і карысць. Але вельмі часта смачныя прадукты і стравы зусім не карысныя. Разабрацца ва ўсіх тонкасцях і навучыцца харчавацца смачна і карысна хлопцам і дзяўчатам дапамагла хвілінка здароўя "Што карысна, а што шкодна?".
Вайна – гэта боль, страх, горыч, кроў, разруха, смерць… Гэта страшная трагедыя, якая ламае лёсы, якая пазбаўляе жыцця людзей, але нягледзячы ні на што, якая ставіць вышэй за ўсё мужнасць, гонар і годнасць, смеласць і адвагу, веру ў перамогу. У рамках кінамарафона "Глядзі і памятай" выхаванцы лагера паглядзелі фільм "Баявая машына", каб ў поўнай меры зразумець пакуты беларускага народа. У рамках рэспубліканскай акцыі нашы хлопцы і дзяўчаты прагледзелі відэафільмы "Генацыд. Справа №". Такія няпростыя фільмы не пакінулі дзяцей абыякавымі, яны актыўна бралі ўдзел у абмеркаванні, выказвалі сваё меркаванне.
Падчас любімай усімі дзецьмі бібліятэчнай гадзіны рабяты правяралі свае веды ў экалагічнай віктарыне "Беражы рамонкі на лузе".
Хвілінка бяспекі "Бяспечная дарога" нагадала ўсім аб важнасці выканання ўсіх правіл дарожнага руху.