Падарожжа па родных кутках

05.06.2023

Пяты дзень лагера, таксама, як і мінулыя дні, быў напоўнены разнастайнасцю мерапрыемстваў і забаў. Усе дружна сабраліся на зарадку, якая зарадзіла пазітывам на ўвесь дзень рабят і выхавальнікаў.
Усім вельмі спадабалася хвілінка здароўя "Ежа і наша самаадчуванне", мэтай якой было пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчат з паняццямі "пажыўныя рэчывы", "здаровае" і "няправільнае" харчаванне, выхаванне жадання весці здаровы лад жыцця.
З мэтай умацавання здароўя дзяцей, фарміравання здаровага ладу жыцця былі арганізаваны вясёлыя старты "Моцныя, спрытныя, смелыя" на свежым паветры, дзе выхаванцы праявілі спрыт, лоўкасць і добрую фізічную падрыхтоўку пры выкананні эстафет.Выдатная экскурсія па родных мясцінах "Чытаем вуліцы як кнігі" нікога не пакінула абыякавым!
Завяршыўся дзень у лагеры хвілінкай бяспекі "Электрычнасць - вораг і сябар". Дзеці паўтарылі і замацавалі правілы бяспечных паводзін з электрапрыборамі, павялічылі веды аб аказанні першай дапамогі пры паражэнні электрычным токам.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле