Мой родны кут, як ты мне мілы
03.06.2023Трэці дзень лагера "Сонейка" пачаўся з лінейкі "Мы, беларусы, мірныя людзі". Разам з педагогамі хлопцы і дзяўчаты праспявалі гімн нашай Рэспублікі, успомнілі сімвалы нашай краіны, адказалі на пытанні віктарыны.
Для таго, каб падтрымаць сябе фізічна і зарадзіцца энергіяй на ўвесь дзень, выхаванцы лагера з задавальненнем выканалі ранішнюю зарадку і паснедалі.
У рамках акцыі "Я гэты край Радзімай заву" быў праведзены інтэлектуальны конкурс "У свеце роднага слова". Выхаванцы лагера адказвалі на каверзныя пытанні, спаборнічалі ў кемлівасці і эрудыцыі.
Ну а як жа без гульняў на свежым паветры? Спартландыя "Карусель вясёлых гульняў" дала магчымасць дзецям паспаборнічаць у лоўкасці і хуткасці. Самае галоўнае - быць разам!
Напрыканцы дня хвілінка бяспекі "Парады пажарнага" нагадала рабятам аб правілах бяспечнага абыходжання з агнём.